19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Любоў Лунёва: Народ называе БТ «брахалаўкай»

11
Любоў Лунёва: Народ называе БТ «брахалаўкай»
ЛЮБОЎ ЛУНЁВА

Людзі ў Беларусі давяраюць незалежным СМІ.

Суд Савецкага раёна Менска прызнаў Любоў Лунёву і Дзмітрыя Краўчука вінаватымі паводле арт 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў журналістаў штрафамі сумамі 40 базавых адзінак (920 рублёў) кожнаму.

«З сённяшнім прысудам мы можам паспрачацца», - кажа Любоў Лунёва ў «Гарачым каментары» на тэлеканале «Белсат».

Са слоў журналісткі, у міліцыянтаў, якія склалі пратаколы, не было довадаў.

«Яны не знайшлі спасылку, дзе мы выкарыстоўвалі тыя здымкі, якія рабілі ля Савецкага суда, - кажа яна, - Міліцыянты казалі, што яны нібыта бачылі сюжэт на сайце «Белсат», але ні спасылкі, ні скрыншоту суду яны не падалі».

Любоў Лунёва кажа, што дзяржава ідзе на ўсё, каб пазбавіць белсатаўцаў магчымасці выконваць свае журналісцкія абавязкі.

«Да мяне часам звяртаюцца прадаўцы на Камароўскім рынку, яшчэ недзе, і кажуць: ведаеце, аператыўнікі прасілі, што калі вы ўбачыце журналістаў Белсата, тэлефануйце на гэтыя нумары», - распавядае журналістка.

Але народ ад гэтага дзяржаве давяраць не пачынае:

«Калі мы прыйшлі на мінулым тыдні на грамадскія слуханні ў Фрунзенскі раён, то людзі адразу спыталі ў нас: «А вы не з брахалаўкі»? Я нават не знайшлася, што адказаць - я не ведала, што народ цяпер так называе БТ».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках