25 красавiка 2024, Чацвер, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штучны інтэлект навучыўся ператвараць дзень у ноч, а зіму ў лета

5
Штучны інтэлект навучыўся ператвараць дзень у ноч, а зіму ў лета

Тэхналогію выпрабавалі на запісах з відэарэгістратараў.

Штучны інтэлект адбярэ ў нас не працу, ШІ цалкам сатрэ веру ў тое, што вы бачыце. Так выказаўся ў Twitter рэдактар брытанскага Wired Олі Франклін-Уоліс, убачыўшы новы штучны інтэлект ад даследчыкаў з NVIDIA. Ён здольны так апрацоўваць відэа, што дзень ператвараецца ў ноч, а зіма - у лета. І зроблена гэта на прыкладзе даволі дынамічных ролікаў з відэарэгістратараў, піша onliner.by.

На апублікаваных навукоўцамі відэароліках параўноўваецца зыходная выява з апрацаванай ШІ. Прыкметна, што пейзаж агулам застаецца ранейшым, тады як робат NVIDIA прыбірае снег, размалёўвае ўскраек зелянінай і надае дрэвам лістоту. Да таго ж апрацоўку зазнае неба, з якога знікаюць лішнія аблачыны.

Тэхналогія яшчэ не ідэальная. Яна апрацоўвае пакадравы малюнак, некаторыя аб'екты, напрыклад ліхтарны слуп на 7-й секундзе першага відэа, зазнаюць няправільную апрацоўку. Але ў кадрах, што хутка мяняюцца, такія хібы даволі складана заўважыць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках