20 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа, як Саакашвілі здымалі з даху

13
З'явілася відэа, як Саакашвілі здымалі з даху

Затрыманне палітыка перарасло ў бойку з паліцыяй.

Апублікаваны відэазапіс затрымання экс-губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі, які падчас ператрусаў на месцы ягонага пражывання забраўся на дах дома. Адпаведны ролік, зняты з суседняга дома, апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook пракурор ГПУ Уладзіслаў Куцэнка.

На відэа бачна, як супрацоўнікі праваахоўных органаў ачапілі Саакашвілі і "ў каробачцы" павольна суправаджаюць яго да выхаду з даху.

Каля дома Міхаіла Саакашвілі, куды прыйшлі сёння з ператрусам супрацоўнікі СБУ і ГПУ і затрымалі палітыка, адбываюцца бойкі паміж пратэстоўцамі і паліцыяй, піша liga.net.

Прыхільнікі Саакашвілі спрабавалі заблакаваць праваахоўнікаў ля пад'езда з дапамогай смеццевых бакаў і бетонных кветнікаў. Паліцыя спрабуе разблакаваць праезд. "Давіда Сакварэлідзэ (экс-намеснік генпракурора, паплечнік Саакашвілі, - рэд.) сілай выкінулі за ачапленне", - паведамляе карэспандэнт.

Пратэстоўцы таксама нясуць да дома на вуліцы Касцельнай, 7 шыны. Пратэстоўцы кідаюць брук у аўто праваахоўнікаў.

Праз некаторы час праваахоўнікам ўсё атрымалася пасадзіць затрыманага Саакашвілі ў бус. Цяпер яго спрабуюць павезці, праехаўшы праз натоўп пратэстоўцаў.

Мікрааўтобусу не даюць выехаць, некалькі дзясяткаў чалавек, які ўтварылі жывы шчыт вакол аўто з Саакашвілі. Аўто павольна перасоўваецца па некалькі метраў за хвіліну. Актывісты ўжо разбілі лабавую шыбу.

На месцы здарэння адбываюцца бойкі. Каля дома Саакашвілі на вуліцы Касцельнай у цэнтры Кіева сабралася вялікая колькасць сілавікоў.

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. Пры гэтым людзі прыбываюць да месца інцыдэнту.

Прэс-служба СБУ паведамляе, што Саакашвілі затрымалі ў рамках крымінальнай справы, адкрытай на падставе ч 1 арт 256 КК Украіны (Спрыянне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках