19 красавiка 2024, Пятніца, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: Саакашвілі атрымаў ад паплечнікаў Януковіча $500 тысяч

13
Луцэнка: Саакашвілі атрымаў ад паплечнікаў Януковіча $500 тысяч
ЮРЫЙ ЛУЦЭНКА

Грошы былі перададзеныя для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

Лідар «Руху нових сіл» Міхаіл Саакашвілі за грошы паплечнікаў экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, прынамсі, Сяргея Курчанкі, фінансаваў акцыі пратэсту для захопу дзяржаўнай улады ва Украіне. Пра гэта падчас брыфінгу 5 снежня, які трансляваў тэлеканал «112 Украіна», паведаміў генеральны пракурор Юрый Луцэнка.

«Сёння я раскрываю першую частку аперацыі СБУ і ГПУ па зрыву плана-рэваншу пракрамлёўскіх сіл ва Украіне. Тычыцца гэта супрацоўніцтва шэрагу палітыкаў, у першую чаргу Міхаіла Саакашвілі, з чальцамі арганізаванай злачыннай групоўкі Януковіча, у першую чаргу Сяргея Курчанкі, за грошы якіх Саакашвілі і набліжаныя да яго асобы праводзілі фінансаванне ініцыяваных імі акцый пратэсту з мэтай захопу дзяржаўнай улады ва Украіне і садзейнічання чальцам злачыннай арганізаванай групоўкі Януковіча, Курчанкі для прыпынення іх крымінальнага пераследу і аднаўлення кантролю над актывамі, якія яны ў свой час набылі ва Украіне крымінальным спосабам», - адзначыў генпракурор.

Са слоў Луцэнкі, паплечнік Саакашвілі Севярыён Дангадзе на ўказанні экс-кіраўніка Адэскай АДА звярнуўся з адпаведнай прапановай да Сяргея Курчанкі.

«Устаноўлена, што асоба, набліжаная да Саакашвілі, а менавіта грамадзянін Украіны Севярыён Дангадзе, на ўзгадненне з самім Саакашвілі звярнуўся праз давераную асобу да Сяргея Курчанкі, які хаваецца ад пераследу ўкраінскіх праваахоўных органаў у Маскве, з прапановай фінансавання дзейнасці Саакашвілі ў абмен на інтарэсы чальцоў арганізаванай злачыннай групоўкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Праваахоўнікі зафіксавалі, што асяроддзе Саакашвілі атрымала з расейскага боку блізу паўмільёна даляраў.

«Прыкладна палову сумы ўручылі Дангадзе пад кантролем украінскіх спецслужбаў з перапісваннем нумароў купюр і фіксацыяй самой аперацыі перадачы», - гаворыцца ў паведамленні.

Луцэнка падкрэсліў, што з праваахоўнікамі ў рамках гэтай спецаперацыі супрацоўнічалі некалькі ўкраінцаў, якія знаходзіліся ў Маскве, яны далі закрытыя паказанні.

Генпракурор апублікаваў аўдыё- і відэадовады фінансавання дзейнасці Саакашвілі з боку Сяргея Курчанкі і іншых чальцоў злачыннай арганізацыі, якія, са слоў Луцэнкі, непасрэдна звязаныя з ФСБ РФ.

Кіраўнік ГПУ паведаміў, што Саакашвілі атрымаў ад Курчанкі «дзве раты».

Як паведамлялася, Саакашвілі затрымалі паводле падазрэння ў садзейнічанні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і падтрымцы злачыннай дзейнасці.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках