25 красавiка 2024, Чацвер, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскі актывіст задаў уладам сто нязручных пытанняў

5
Берасцейскі актывіст задаў уладам сто нязручных пытанняў

Віталь Казак стала нагадвае чыноўнікам аб іх наўпроставых абавязках.

Сто пытанняў да органаў мясцовай улады сфармуляваў і перадаў у гарадскі выканаўчы камітэт берасцейскі актывіст Віталь Казак, паведамляе «Радыё Свабода».

Спіс быў сфармуляваны паводле прынцыпу таго, што найбольш непакоіць берасцейцаў і дзе чыноўнікі бяздзейнічаюць.

«Гэтыя праблемы я збіраў два з паловай гады, і мяне шмат ужо хто ведае ў горадзе», - распавёў Віталь Казак:

- На практыцы праводжу дні інфармавання або сход мікрараёна горада, дзе з дапамогай узмацняльнай апаратуры даношу да людзей інфармацыю, якую мне даслалі ўлады аб тых ці іншых пытаннях, дзе людзі бралі ўдзел у фармуляванні гэтых праблем і ставілі свае подпісы. Таму досвед у мяне такі ёсць, грамадзяне мяне ведаюць. Яны заўсёды звяртаюцца да мяне - як праз тэлефон, так і прыходзяць дадому, бо ведаюць, дзе я жыву, ці запрашаюць да сябе.

Са слоў Віталя Казака, некаторыя берасцейцы не хочуць пакідаць свае звесткі, бо на іх могуць націснуць з боку ўладаў. Таму яны дэлегуюць актывісту магчымасць прадстаўляць іх інтарэсы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках