28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёнік Тарасевіч: Альянс Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны - магчымы

3
Лёнік Тарасевіч: Альянс Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны - магчымы
ЛЁНІК ТАРАСЕВІЧ
ФОТА: RADIO.BIALYSTOK.PL

Вялікае княства Літоўскае ўжо было такім праектам.

Беларускі мастак Лёнік Тарасевіч, які жыве на Беласточчыне ў Польшчы, атрымаў прэмію імя Ежы Гедройца. Калі беларуская ўзнагарода Гедройца - гэта літаратурная прэмія, то ў Польшчы існуюць дзве такія ўзнагароды - польскай газеты "Rzeczpospolita" і ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай. Імі ўзнагароджваюць за прадаўжэнне місіі польскага культурнага і палітычнага дзеяча Ежы Гедройца для аб'яднання народаў былога Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у супольны праект.

Ці магчымы такі альянс Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, "Еўрарадыё" запыталася ў лаўрэата прэміі газеты "Rzeczpospolita" Лёніка Тарасевіча.

- Такая ідэя існуе. Вялікае княства Літоўскае ўжо было такім праектам. Цяпер усё залежыць ад спраў палітычных, палітыкі дзяржаў, якія ў гэтым зацікаўленыя. Усё магчымае, але патрэбныя грошы, людзі і дзяржавы, якія хацелі б гэта зрабіць.

Мастак мяркуе, што інтэлектуальныя і гаспадарчыя межы паміж Беларуссю і Польшчай ужо не існуюць, справа толькі ў палітычным раздзеле:

- З 1980-1990 гадоў сувязі былі ўжо вельмі блізкія. "Басовішча" іх яшчэ больш узмацніла. Цяпер я з нейкім жахам гляджу, што ёсць яшчэ нейкія межы.

Бо калі гаворка ідзе пра інтэлектуальны свет, для нас, мастакоў, людзей літаратуры і музыкі, гэтая мяжа штучная, яна не існуе. Думаю, што ў гаспадарчай і інтэлектуальнай форме - мяжы няма, яна ёсць толькі ў форме палітычнай.

Ежы Гедройц больш за паўстагоддзя выдаваў у Парыжы штомесячнік "Культура", які стаў сімвалам інтэлектуальнай барацьбы з камунізмам і падзеламі ў Еўропе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках