29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з-пад Кобрына напалохаў суддзю «чорным плакатам»

8
Фермер з-пад Кобрына напалохаў суддзю «чорным плакатам»
СЦЯПАН ДУБЧУК

Сцяпана Дубчука спыталі ў судзе, чаму ён не выйшаў на плошчу з лозунгам чырвонага колеру.

Суд над вяскоўцам з Кобрынскага раёна Сцяпанам Дубчуком прадоўжыцца 14-га снежня. Сцяпан заявіў пра патрэбу выклікаць у суд сведкаў-чыноўнікаў з райвыканкама.

З іх дапамогай ён збіраецца давесці, што прыйшоў на санкцыянаванае свята з нагоды 100-годдзя кастрычніцкай рэвалюцыі, але быў са сваім плакатам чорнага колеру з надпісам «Зямля - сялянам! Калі?». Пра гэта фермер распавёў racyja.com:

- Суддзя кажа: «Навошта вы чорны лозунг прынеслі?» Я кажу: у кожнага свой густ. Я сказаў, што аплакваў мары сялянства, якія не спраўдзіліся. Жалоба такая - 100 гадоў не даюць зямлю.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін быў здзіўлены, што суддзю усхваляваў колер плаката:

- Сцяпана судзяць за тое, што ён нібыта арганізаваў тое, чаго не арганізоўваў. Суддзя ў канцы сённяшніх пасяджэнняў спытала: «Чаму вы прыйшлі з чорным плакатам? Чаму не з чырвоным?». Тут ёсць такое меркаванне, што з-за чорнага колеру яго палічылі за анархіста.

Са слоў Сцяпана Дубчука, яго не чапалі да з'яўлення паведамлення ў прэсе пра яго выхад з плакатам на плошчу 7-га лістапада. Як толькі з'явіўся матэрыял, участковы адразу папрасіў напісаць тлумачальную, пазней быў складзены пратакол і перададзены ў суд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках