28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Зміцер Крамянецкі выставіў дзяржаве рахунак

6
Патрыёт Зміцер Крамянецкі выставіў дзяржаве рахунак
ЗМІЦЕР КРАМЯНЕЦКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Актывіст патрабуе кампенсацыю за сфабрыкаваную супраць яго справу.

Другое паседжанне паводле справы Дзмітрыя Крамянецкага прайшло 6 снежня. Супрацоўнікі КДБ яго праігнаравалі, паведамляе «Радыё Свабода».

Позву Крамянецкі падаў яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы патрыётаў», які спрабуе атрымаць кампенсацыю ад дзяржавы.

Для таго, каб разлічваць на кампенсацыю, Крамянецкаму неабходна мець дакумент органа, які прыняў пастанову аб спыненні крымінальнай справы. Першапачаткова гэта павінен быў быць дакумент са Следчага камітэта, аднак там палічылі, што Крамянецкі павінен падаць дакумент з Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

КДБ у сваю чаргу на запыты адваката Крэмянецкага і суда не адказвае. У выніку разгляд справы прыпынены, суд наважыў выклікаць на пасяджэнне прадстаўніка Камітэта дзяржбяспекі.

«Я хачу кампенсацыі маральнай шкоды, - распавядае ў размове са «Свабодай» сам Зміцер Крамянецкі. - Мы параіліся з юрыстамі, з адвакатам і вызначылі, што кампенсацыя павінна быць такой. 10 тысяч беларускіх рублёў. У мяне была пастанова аб спыненні справы са Следчага камітэта. Аднак пазней там сказалі, што памыліліся і я павінен атрымаць такую паперу з КДБ. КДБ маўчыць».

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9,5 дзён. Паводле «справы патрыётаў» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачванні Крамянецкаму выстаўленыя не былі. Справу разглядае суд Маскоўскага раёна Менска, дата наступнага пасяджэння пакуль невядомая.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках