20 красавiка 2024, Субота, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва распачала «план Б» супраць Беларускай АЭС

9
Літва распачала «план Б» супраць Беларускай АЭС

Прадстаўнікі ключавых міністэрстваў рыхтуюць комплексны адказ на пагрозу ад АЭС.

Прадстаўнікі літоўскіх структур у пачатку снежня плануюць абмеркаваць падрыхтоўку да пагрозаў, якія зыходзіць ад Беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, у сувязі з тым, што фактычнае становішча паказвае, што станцыя ўсё ж можа быць пабудаваная, піша дзелавая газета Verslo zinios (пераклад - delfi.lt).

Дарадца прэм'ера ў пытаннях міжнароднай палітыкі Дэйвідас Матулёніс сказаў газеце, што ў абмеркаванні праблемы павінны ўзяць удзел прадстаўнікі міністэрстваў энэргетыкі, фінансаў, унутраных спраў, замежных спраў, абароны, у пытаннях навакольнага асяроддзя і структур, адказных за радыяцыйную бяспеку.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Кароліс Вайткявічус адзначае, што хоць Беларусь запэўнівае, што АЭС нібыта будзе бяспечнай, Літве варта быць гатовай да розных сцэнароў.

«Найбольш актуальныя пытанні - падрыхтоўка да ахоўных дзеянняў, прапанаваных спецыялістамі ў радыяцыйнай бяспецыі і ахове здароўя, каб абараніць насельніцтва і звесці да мінімуму магчымае ўздзеянне выпадковых і абумоўленых праяў, выкліканых іянізаваным выпраменьваннем», - перадаў К. Вайткявічус пазіцыю міністра Эймуціса Місюнаса.

Агенцтва BNS у панядзелак пісала, што, згодна з паведамленнямі Міністэрства энэргетыкі Беларусі, 2 снежня змантаваны корпус другога рэактара БелАЭС.

Расейская дзяржаўная карпарацыя ядзернай энэргетыкі «Расатам», якая будуе першую атамную станцыю ў Беларусі, у ліпені паведаміла, што абодва рэактары БелАЭС павінны быць уведзеныя ў эксплуатацыю летам 2020 года.

Літва абвінавачвае Менск у тым, што будаўніцтва БелАЭС недалёка ад Вільні вядзецца з парушэннем патрабаванняў бяспекі і міжнародных абавязацельстваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках