19 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пра Саакашвілі: Народ раней за сілавікоў раскусіў гэтую гоп-кампанію

21
Парашэнка пра Саакашвілі: Народ раней за сілавікоў раскусіў гэтую гоп-кампанію
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Прэзідэнт Украіны заявіў, што палітыкі, якія фінансуюцца з РФ, падрываюць сітуацыю знутры.

Пятро Парашэнка прызнаўся, што ашаломлены агучанымі напярэдадні падрабязнасцямі паводле справы Саакашвілі і падзякаваў сілавікам за тое, што не далі дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас свайго рабочага візіту ў Львоўскую вобласць.

«Сілай нас ужо не возьмеш. Таму ўсё больш вораг робіць стаўку на тое, каб біць у спіну, падрываць знутры. Дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне», - цытуе Парашэнку Гордон.UA. Ён таксама адзначыў, што ў Маскве не шкадуюць сіл на гэтыя мэты, «дык і грошай у іх як гразі».

«Я думаў, што мяне цяжка чымсьці здзівіць...Але тое, што ўчора пачула і ўбачыла ўся краіна, прыгаломшыла ўсіх. Вядома, я дзякую ГПУ і СБУ за прафесійную працу ў абароне нацыянальных інтарэсаў дзяржаўнасці», - заявіў Парашэнка.

Са слоў Парашэнкі, яго не можа не радаваць тое, што ўкраінскі народ раней за сілавікоў раскусіў «прафінансаваную з Масквы гоп-кампанію».

«Войска не для таго трымае фронт, каб вораг арудаваў у глыбокім тыле. І мы таму даем такім справам адпор», - заявіў Парашэнка.

Саакашвілі затрымалі 5 снежня паводле падазрэння «ў садзейнічанні ўдзельнікам злачыннай арганізацыі і падтрымцы злачыннай дзейнасці». Генпракурор Украіны паведаміў, што на свае акцыі пратэсту Саакашвілі атрымліваў грошы ад апальных украінскіх алігархаў, якія хаваюцца ў Расеі.

Прыхільнікі Саакашвілі здолелі вызваліць затрыманага палітыка. Генеральны пракурор даў Саакашвілі 24 гадзіны для добраахвотнага прыходу да праваахоўнікаў. Як стала вядома сёння, Саакашвілі абвешчаны ва Украіне ў вышук паводле трох артыкулаў КК.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках