18 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны абвясціла ў вышук Саакашвілі

21
МУС Украіны абвясціла ў вышук Саакашвілі
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце міністэрства ў раздзеле «Асобы, якія тояцца ад органаў улады».

Міністэрства ўнутраных спраў абвясціла ў вышук былога прэзідэнта Грузіі, лідара партыі «Рух нових сіл» Міхаіла Саакашвілі, піша «Гордан».

Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце міністэрства ў раздзеле «Асобы, якія тояцца ад органаў улады».

Палітык адшукваецца Нацыянальнай паліцыяй як чалавек, якія хаваецца ад органаў пракуратуры. Паводле версіі МУС, Саакашвілі прапаў 5 снежня.

Яго абвінавачваюць паводле артыкула 256 ч.2 (Садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці, учыненыя службовай асобай або паўторна).

Санкцыя паводле гэтага артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да 10 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

У картцы вышуку адзначаецца, што ў дачыненні да Саакашвілі мера стрымання не ўжывалася.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках