Маскоўскі «Спартак» пацярпеў самую буйную паразу ў расейскай гісторыі еўракубкаў
18- 7.12.2017, 12:06
- 19,431
Масквічы саступілі ў Лізе чэмпіёнаў Ліверпулю 0:7.
"Спартак" шалёна саступіў "Ліверпулю" ў выязным матчы 6-га тура групавога турніру Лігі чэмпіёнаў - 0:7. "Ліверпуль" і "Севілья" выйшлі ў плэй-оф, маскоўскі клуб заняў трэцяе месца і згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы, піша "Прессбол".
У іншай сустрэчы "Шахцёр" атрымаў перамогу над "Манчэстар Сіці" - 2:1. Данчукі занялі другое месца ў групе "F" і выйшлі ў плэй-оф.
Ліверпуль - Спартак - 7:0
Галы: 1:0 - Піліпе Коўцінью (4, з пенальці). 2:0 - Піліпе Коўцінью (15). 3:0 - Роберту Фірміну (19). 4:0 - Мане (47). 5:0 - Піліпе Коўцінью (50). 6:0 - Мане (76). 7:0 - Салах (86).