19 красавiка 2024, Пятніца, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Небяспечная пасада: Як ліквідавалі чацвёртага запар дыктатара

2
Небяспечная пасада: Як ліквідавалі чацвёртага запар дыктатара
АЛІ АБДАЛА САЛЕХ

Будучыня аўтарытарных кіраўнікоў – ненадзейная велічыня.

Гібель 4 снежня 2017 года былога прэзідэнта Емена Алі Абдалы Салеха падчас спробы ўцёкаў са сталіцы Саны ў дамен ягонага роднага племя санхан, вядома, з'яўляецца паваротнай падзеяй у гісторыі краіны, піша 112.ua.

Акрамя гэтага сучасны Емен ведае яшчэ тры прыклады забойства дзейных прэзідэнтаў. Відавочна, знаходзіцца на пасадзе кіраўніка дзяржавы ў Емене найбольш небяспечна ў свеце. Хоць канкурэнцыю гэтай шматпакутнай краіне ў колькасці забітых лідараў могуць скласці Нігерыя, Афганістан, Гвінея-Бісаў, Габон і Конга-Кіншаса. Але вернемся да Емена.

Ібрагім аль-Хамдзі

11 кастрычніка 1977 года быў забіты старшыня Рады вайсковага камандавання Емена (вышэйшы орган улады ў краіне ў перыяд 13.06.1974-11.10.1977) Ібрагім аль-Хамдзі. Існуюць дзве версіі ягонай смерці. Згодна з першай версіяй, яго забілі выхадцы з племя аль-Ахмар, агенты, якія фінансуюцца Саудаўскай Арабіяй. Забойства адбылося праз тое, што аль-Хамдзі рыхтаваўся паехаць у Адэн і правесці перамовы аб аб'яднанні Паўночнага і Паўднёвага Емена. Згодна з другой версіяй, заказчыкам забойства аль-Хамдзі і ягонага роднага брата Абдулы, які камандаваў спецпадраздзяленнем, быў ягоны пераемнік генерал аль-Хашымі. Пры гэтым непасрэдным выканаўцам забойства мог быць асабіста Алі Абдала Салех, які стаў прэзідэнтам Еменскай Арабскай Рэспублікі ў 1978 годзе.

Ібрагім аль-Хамдзі ўважаецца за найбольш папулярнага лідара Емена за ўсю сучасную гісторыю. Што важна: расследаванне гібелі аль-Хамдзі не праводзілася.

Ахмад Хусэйн аль-Хашымі

Чацвёрты прэзідэнт Еменскай Арабскай Рэспублікі і старшыня Прэзідэнцкай рады Ахмад Хусэйн аль-Хашымі загінуў 24 чэрвеня 1978 года. Напярэдадні замаху на жыццё аль-Хашымі да яго звярнуўся прэзідэнт суседняга Паўднёвага Емена Салем Рубея Алі з просьбай прыняць ягонага асабістага спецыяльнага пасланца, які павінен быў перадаць таемны ліст ад яго да аль-Хашымі з пералікам пытанняў аб аб'яднанні Емена ў саборную дзяржаву. Аднак замест ліста ў партфелі, які вёз спецпасланнік, выявілася бомба. Калі яна выбухнула, аль-Хашымі быў смяротна паранены. Што важна: паўднёваеменскі спецпасланнік таксама загінуў, то бок, яго выкарыстоўвалі "ў цёмную".

Салем Рубея Алі ("Сальмійн")

Другі прэзідэнт Паўднёвага Емена, кіраўнік Прэзідэнцкай рады Салем Рубея Алі быў забіты 26 чэрвеня 1978 года падчас ваеннага перавароту. Зрынаннем рэжыму Рубея Алі кіраваў генеральны сакратар Сацыялістычнай партыі Абдэль Фатах Ісмаіл. Падчас штурму палаца Альмадавар пад Адэнам пад назвай ат-Тавахі, дзе знаходзіўся Рубея Алі, ён быў расстраляны каменданцкім узводам. Выканаўцы забойства невядомыя.

Як відаць з гэтых сумных прыкладаў, забойства экс-прэзідэнта Емена Алі Абдалы Салеха - гэта трагічная старонка гісторыі Емена, але не самая драматычная. І, на вялікі жаль, далёка не апошняя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках