29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкістан зменьвае пасла ў Беларусі

Таджыкістан зменьвае пасла ў Беларусі

Новым амбасадарам у Менску стаў былы намеснік міністра замежных спраў.

Намеснік міністра замежных спраў Таджыкістана Хакдод Махмадшарыф Махмуд вызвалены ад займанай пасады і прызначаны Надзвычайным і паўнамоцным паслом Таджыкістана ў Беларусі, паведамляе belaruspartisan.org.

Такое прызначэнне азначае, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам сапраўды хочуць вывесці на новы ўзровень. У адваротным выпадку экс-намеснік міністра мог прэтэндаваць на больш прывабную сталіцу, чым Менск.

Раней пасаду пасла Таджыкістана ў Беларусі, Літве, Латвіі і Эстоніі, і, акрамя таго, сталага прадстаўніка рэспублікі статутных і іншых органах СНД займаў Казідаўлат Каімдодаў. Ён адпраўлены на пенсію.

«Мне здаецца, што нам трэба прыдумаць нешта такое, што стала б сапраўдным падмуркам нашых дачыненняў. Гэта, вядома, эканоміка. Я пашлю кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній, у таварах якіх вы маеце патрэбу, і мы паспрабуем стварыць у Таджыкістане супольную вытворчасць. Яна будзе працаваць і на Таджыкістан, і на трэція краіны. Думаю, гэтую ідэю нам варта абмеркаваць і даць жорсткае даручэнне тым, хто павінен яе выканаць», - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са сваім таджыкскім калегам на палях саміту АДКБ у Менску, які прайшоў 1 снежня. Відавочна, што Рахмон падумаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках