28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя перастаноўкі

46
Лукашэнка зрабіў гучныя кадравыя перастаноўкі

Прызначаны шэраг новых намеснікаў міністраў, рэктараў і кіраўнік нафтавай кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка 7 снежня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе ягоная прэс-служба, піша tut.by.

Ён прызначыў:

Уладзіміра Астапенку - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ва Усходняй Рэспубліцы Уругвай;

Аляксандра Сідарука - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне:

Сяргея Радзюка - кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля;

Дзмітрыя Лебедзя - кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля;

Сяргея Савіцкага - старшынём Уздзенскага райвыканкама;

Сяргея Кулагіна - старшынём Горацкага райвыканкама;

Леаніда Бацяноўскага - генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гуанчжоў (Кітайская Народная Рэспубліка);

Аліну Корбут - рэктарам установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»;

Ірыну Кітурку - рэктарам установы адукацыі «Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;

Андрэя Картуна - намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Андрэя Хмеля - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

Івана Смільгіня - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

Міхаіла Мірончыка - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі;

Генадзя Грэбнева - членам Віцебскага аблвыканкама.

Таксама Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Міхаіла Пучылы на пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія». Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.

43-гадовы Пучыла мае вялікі досвед працы ў газавай сферы. Больш за 10 гадоў таму ён стаў намеснікам гендырэктара «Белтрансгазу», а пасля паглынання «Газпромам» да нядаўніх часоў быў намеснікам кіраўніка «Газпром трансгазу Беларусі». Пучыла разам з віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам браў удзел у перамовах з расейскім бокам для развязання газавых спрэчак і продажу беларускай «трубы».

Пасада кіраўніка «Беларускай нафтавай кампаніі» стала вакантнай пасля сыходу Аляксандра Дзямідава на «Нафтан» у сакавіку гэтага года. Увосень удзельнікі рынка казалі, што нявызначанасць з новым гендырэктарам БНК выклікае нервовасць на рынку Украіны паводле доўгатэрміновых кантрактаў на 2018 год.

Некалькі чалавек былі кандыдатамі на ролю гендырэктара «Беларускай нафтавай кампаніі». «Ідзе спрэчка паміж дзвюма групамі ўплыву», - распавядалі галіновыя крыніцы ў кастрычніку.

БНК з'яўляецца спецэкспарцёрам нафтапрадуктаў з Беларусі. Штомесяц яна пастаўляе на экспарт да 1 млн т нафтапрадуктаў. Даччыныя кампаніі адкрытыя ў Вялікай Брытаніі, Украіне, Польшчы, Латвіі і Расеі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках