29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі актывіст выклікаў «на дыван» старшыню аблвыканкама

3
Гарадзенскі актывіст выклікаў «на дыван» старшыню аблвыканкама
МІКАЛАЙ САЛЯНІК
ФОТА: RACYJA.COM

За чатыры гады працы гарадзенскага чыноўніка, спробы актывістаў запісацца да яго на прыём былі беспаспяховымі.

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Салянік дамогся сустрэчы са старшынём Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. Гэта надзвычай рэдкая падзея для Горадні, паведамляе «Радыё Рацыя».

Бо традыцыйна за чатыры гады працы гарадзенскага чыноўніка спробы грамадскіх актывістаў запісацца да яго на прыём не прыносілі поспеху. Іх звароты перанакіроўваюцца да ягоных намеснікаў. Распавядае Мікалай Салянік:

- Па-першае, мяне таксама хацелі накіраваць да намеснікаў. Я адказаў, што буду размаўляць толькі з першай асобай. Магчыма, мяне ведаюць з выступаў на Плошчы, калі я не хаваўся падчас акцый супраць дэкрэта №3. Я тады назваў сваё прозвішча, імя, нумар тэлефона, дзе прапісаны. Я не баюся гэтай улады, бо нічога супрацьпраўнага не раблю.

Сярод тэмаў, якія ўзняў перад Уладзімірам Краўцовым Мікалай Салянік, - небяспека атамнай станцыі ў Астраўцы, тэма «малога памежнага руху», які не працуе, якасць абслугоўвання мясцовай аўтаінспекцыі, грамадскага транспарту ў мікрараёне Альшанка, а таксама сацыяльная справядлівасць. Як сказаў Мікалай Салянік, не на ўсе пытанні ён атрымаў адказ:

- Я выдатна разумею, якія ў нас «выбары», якое заканадаўства. Яшчэ ў 1996 годзе я балатаваўся ў Вярхоўны Савет. Прайшоў першы тур, а пасля Лукашэнка скасаваў другі тур выбараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках