20 красавiка 2024, Субота, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава адкрываюць банкаўскія рахункі ў Польшчы

16
Беларусы масава адкрываюць банкаўскія рахункі ў Польшчы

Нашы суайчыннікі выйшлі ў гэтым паказчыку сярод іншаземцаў у Польшчы на другое месца.

Колькасць банкаўскіх рахункаў, якія адкрылі ў Польшчы замежнікі, за апошнія 5 гадоў вырасла ў 4 разы і неўзабаве дасягне лічбы 500 тысяч. Пра тое, грамадзяне якіх краін часцей за ўсё захоўваюць свае грошы ў польскіх банках, паведамляе «Польскае радыё».

Толькі за гэты год колькасць банкаўскіх рахункаў, якія належаць замежнікам, вырасла ўдвая. Больш за дзве траціны сярод гэтых рахункаў належыць грамадзянам Украіны. На другім месцы - беларусы. На трэцім - грамадзяне Малдовы.

У некаторых банках замежнікам належыць блізу 20% усіх нядаўна адкрытых банкаўскіх рахункаў. Гэта вынік наплыву працоўных мігрантаў, у першую чаргу з Украіны. Працадаўцы і самі работнікі масава адкрываюць рахункі, на якія ім прыходзіць заробак.

Польскія банкі хутка адрэагавалі на патрэбы новых кліентаў. Амаль усе буйныя фінансавыя ўстановы маюць у сваіх аддзелах работнікаў, якія размаўляюць па-ўкраінску ці па-расейску. Банкі перакладаюць на ўкраінскую мову свае сайты, а таксама друкуюць інфармацыйныя матэрыялы на расейскай і ўкраінскай мове.

Паводле звестак Нацыянальнага банка, замежнікі не толькі атрымліваюць заробак ў Польшчы, але і пачынаюць назапашваць грошы. Толькі ў другім квартале гэтага года замежнікі адкрылі 20 тысяч рахункаў, якія не служаць для існых разлікаў. Гэта прыкмета таго, што эмігранты прыжываюцца ў новай краіне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках