19 красавiка 2024, Пятніца, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: «Справу прафзвязаў» ніхто не закрываў

4
Генадзь Фядыніч: «Справу прафзвязаў» ніхто не закрываў
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: GAZETABY.COM

Незалежны прафзвяз прадаўжае працу, нягледзячы на ўсе перашкоды з боку ўладаў.

Пра тое, у якой стадыі знаходзіцца следства паводле так званай «Справы прафзвязаў», распавядае старшыня незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч, піша praca-by.info.

- Як прасоўваецца следства, пытанне больш да следчых, чым да мяне. Раз нас выклікаюць на допыты, то справа прадаўжаецца, яе ніхто не закрываў. Калі яна скончыцца, яны, напэўна, і самі не ведаюць.

- Пашпарт Ігара Комліка ўсё так жа знаходзіцца ў следчых?

- Пашпарт яму павінны былі выдаць яшчэ ў панядзелак; але так як Ігар Комлік знаходзіцца на бальнічным, то пашпарт яму аддадуць найбліжэйшымі днямі. Але па-ранейшаму і я, і Ігар Комлік знаходзімся пад падпіскай аб нявыездзе. Нашы правы абмежаваныя, я мяркую, незаконна.

- У якіх яшчэ аспектах працы прафзвязу адбіваецца наяўнасць крымінальнай справы?

- Самае галоўнае, што ў офіс прафзвязу РЭП не вяртаюць кампутары. Колькі можна іх правяраць? Мы не можам арганізаваць працу на тым жа ўзроўні, як да ператрусаў і канфіскацыяў. Забралі 11 ноўтбукаў, блізу 8 жорсткіх дыскаў, прыкладна столькі ж тэлефонаў: усю рабочую тэхніку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках