24 красавiка 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога нахабства ў дачыненні да вясковых людзей нават у паліцаяў падчас вайны не было»

10
«Такога нахабства ў дачыненні да вясковых людзей нават у паліцаяў падчас вайны не было»

Месяц у жыхароў аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна не было гарачай вады ў выніку нізкага ціску газу.

Згасалі воданагравальныя калонкі, газавыя катлы і нават пліты. І газавікі гэта ведалі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Жыхарка Наталля Кішкар настойліва запатрабавала ў «Бярозагазу» выправіць сітуацыю. Але замест гэтага атрымала адключэнне газу ў сваёй кватэры: не замяніла спраўную алюмініевую гофру на нержавейку і не знайшла на той момант акта праверкі коміна. Расказвае Наталля Кішкар:

- Прыехалі. Прыборам памералі. Я разумею, што нешта не так. Майстар паглядзеў і кажа: а вы ведаеце, што ў вас алюмініевая гофра? Я кажу: я ведаю, але ў нас цяпер няма сродкаў, каб памяняць, мы збіраліся пасля новага года. У іх цяпер ідзе манаполія, што гэтыя гафрыраваныя металічныя, нержавеючыя дымаадводы вырабляе Кобрын, няма збыту. Можа таму, што трэба разгрузіць склады. Паглядзелі, цяга ёсць, але перакрылі.

Для таго, каб перакрыць сям'і Кішкар газ, была выкліканая дадатковая машына газавай службы і міліцыя. А праблема з ціскам газу засталася. Прысутнага падчас канфлікту грамадскага актывіста Анатоля Сахарушу абурылі паводзіны газавіка, які нават не прадставіўся.

- Мабыць, такога хамства да вясковых людзей і ў паліцаяў падчас вайны не было. Такія людзі нават слесарамі ў газавай службе не павінны працаваць, - сказаў актывіст.

Наталля Кішкар напісала скаргу на імя старшыні Бярозаўскага райвыканкама і падрыхтавалася сабраць подпісы аднавяскоўцаў. Але першы раз у раёне для развязання праблемы выстарчыла тэлефоннага званка ў вобласць. Кіраўніцтва «Бярозагазу» папрасіла прабачэння за бестактоўнасць свайго супрацоўніка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках