19 красавiка 2024, Пятніца, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Палестынскай аўтаноміі пачаліся беспарадкі пасля заявы Трампа аб Ерусаліме

13
У Палестынскай аўтаноміі пачаліся беспарадкі пасля заявы Трампа аб Ерусаліме

Рэагуючы на заклік да новай інтыфады, палестынцы ўступілі ў сутыкненні з ізраільскімі салдатамі.

У Палестынскай аўтаноміі ў чацвер, 7 снежня, пачаліся масавыя беспарадкі, выкліканыя заявай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясціў аб прызнанні Ерусаліма сталіцай Ізраіля. У Віфлееме, Хеўроне, Рамале і на адміністрацыйнай мяжы сектара Газа паранена, не менш як 20 палесцінцаў, сцвярджае міністэрства аховы здароўя аўтаноміі, паведамляе агенцтва dpa.

Раней лідар радыкальнага ісламскага руху ХАМАС Ісмаіл Ханія заклікаў палестынцаў да новай інтыфады. Ханія заявіў, што прызнанне Ерусаліма ізраільскай сталіцай азначае «абвяшчэнне вайны супраць палестынцаў». У чацвер раніцай на палестынскіх тэрыторыях абвешчаная генеральная забастоўка, паведамляе DW.

У адказ на прызыў да інтыфады сотні палестынцаў на Заходнім беразе ракі Іардан і на адміністрацыйнай мяжы сектара Газа з Ізраілем уступілі ў сутыкненні з ізраільскімі салдатамі, якія ўжывалі слезацечны газ і выкарыстоўвалі вадамёты. Паведамляецца, што пратэстоўцы кідалі камяні і палілі покрыўкі на вуліцах. Праз боязь перад далейшай экскалацыяй канфлікту ізраільскае войска ўзмацняе сваю прысутнасць на Заходнім беразе ракі Іардан.

Пасяджэнне РБ ААН намечанае на пятніцу

На пятніцу, 8 снежня, прызначанае экстраннае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган склікаў 6 снежня экстранае паседжанне Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле. Эрдаган абвінаваціў Трампа ў тым, што сваёй пастановай прэзідэнт ЗША «распальвае агонь у рэгіёне».

Паводле вынікаў Шасцідзённай вайны 1967 года Ізраіль атрымаў кантроль над Усходнім Ерусалімам і абвясціў ужо аб'яднаны горад сваёй сталіцай. Гэтая пастанова не была прызнаная Радай Бяспекі ААН, якая ўжо амаль 50 гадоў заклікае Ізраіль вярнуць суверэнітэт над Усходнім Ерусалімам палестынцам, якія ўважаюць яго сталіцай сваёй будучай дзяржавы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках