25 красавiка 2024, Чацвер, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэмпіёнства БАТЭ пад пытаннем

28
Чэмпіёнства БАТЭ пад пытаннем
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Вынікі чэмпіянату Беларусі ў футболе могуць перагледзець.

Беларуская федэрацыя футбола перанесла падвядзенне вынікаў футбольнага сезона на больш позні тэрмін. Зацікаўленыя бакі чарговым разам маюць намер аспрэчыць пастанову ў справе Верамко. Чэмпіёнства БАТЭ застаецца пад пытаннем.

Зацікаўленыя бакі аспрэчаць пастанову выканкама Беларускай федэрацыі футбола ад 23 лістапада 2017 года ў «справе Верамко». Такім чынам, магчымы перагляд вынікаў футбольнага сезона 2017 і чэмпіёнства БАТЭ. Афіцыйная цырымонія «Залаты мяч - 2017», якая павінна была адбыцца ў найбліжэйшыя выходныя, пройдзе пазней.

Нагадаем, 10 лістапада апеляцыйны камітэт вярнуў БАТЭ тры балы, якіх барысаўскі клуб быў пазбаўлены пастановай дысцыплінарнага камітэта пасля буйной перамогі над «Слуцкам» (6:0). БАТЭ быў прызнаны вінаватым у неправамернай заяўцы на гульню са «Слуцкам» запаснога галкіпера Сяргея Верамко і пакараны грашовым штрафам дзве тысячы базавых велічынь (46 тысяч рублёў).

Праз тыдзень пасля разгляду скаргі БАТЭ паводле «справы Верамко» апеляцыйны камітэт апублікаваў матывавальную частку пастановы. У ёй падрабязна тлумачыцца, чаму скасаваны вердыкт дысцыплінарнага камітэта.

23 лістапада ў Доме футбола адбылося пазачарговае пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Ініцыятарамі выступілі клубы, якія змагаліся за чэмпіёнства. На пасяджэнні быў агучаны даклад старшыні Апеляцыйнага камітэта АБФФ Аляксандра Назарава па скандальнай «справе Верамко».

Інфармацыя была «заслуханая і прынятая да ведама членамі выканкама». Ніякіх пастаноў па гэтай справе выканкам АБФФ не прымаў.

26 лістапада ў драматычным матчы БАТЭ вырваў нічыю ў «Гарадзеі» і за кошт перамог у асабістых сустрэчах абышоў менскае «Дынама» ў барацьбе за першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках