18 красавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і РФ абмяняліся жорсткімі заявамі ў АБСЕ аб Украіне

5
ЗША і РФ абмяняліся жорсткімі заявамі ў АБСЕ аб Украіне

Тылерсан і Лаўроў абмяняліся з’едлівымі выказваннямі.

ЗША і Расея абмяняліся жорсткімі заявамі на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Вене. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на пасяджэнні ў чацвер, 7 снежня, абвінаваціў Захад у разбурэнні архітэктуры бяспекі ў еўраатлантычным рэгіёне шляхам «неўтаймаванай экспансіі» з боку NATO і размяшчэння сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе, паведамляе DW.

Са свайго боку дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што ЗША ніколі не пагодзяцца з «акупацыяй і спробай анэксіі Крыма». Ён абяцаў, што санкцыі супраць Расеі застануцца ў сіле да ўрэгулявання канфлікту вакол Украіны. Нагадаўшы аб тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас перадвыбарнай кампаніі выступаў за паляпшэнне стасункаў з Расеяй, Тылерсан сказаў: «У нас могуць быць рознагалоссі ў іншых сферах, але калі адна краіна ўрываецца ў іншую, такое цяжка ігнараваць і ісці насустрач адзін аднаму».

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі назваў канфлікт вакол Украіны галоўнай перашкодай да паляпшэння стасункаў з Масквой. «Мы з самага пачатку далі Расеі ясна зразумець: трэба развязаць праблему Украіны, яна з'яўляецца самай цяжкай адзінкавай перашкодай на шляху да нармалізацыі стасункаў».

Напярэдадні Тылерсан выказваў надзею на тое, што яго сустрэча з Лаўровым ў Вене дазволіць дасягнуць зрухаў у развязанні пытання аб надзяленні міратворцаў ААН у Данбасе моцным мандатам. Аднак Лаўроў назваў гэтую ідэю спробай урэгуляваць канфлікт на ўсходзе Украіны сілавым шляхам, што, на думку назіральнікаў, практычна не пакінула магчымасцяў для кампрамісу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках