23 красавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У клініцы Лукашэнкі самыя танныя паслугі патолагаанатама

85
У клініцы Лукашэнкі самыя танныя паслугі патолагаанатама

Ці па кішэні беларусам лячыцца ў клініцы за €100 мільёнаў.

У чацвер правадыр Беларусі апраўдваўся за будаўніцтва VIP-клінікі ў Ждановічах. Як адзначыў Лукашэнка, у новым клінічным медцэнтры будуць абслугоўваць і звычайных грамадзян - за грошы.

- Калі цябе не задавальняе абслугоўванне ў нейкай менскай лякарні, ты можаш прыйсці, заплаціць грошы (бо не па месцы будзеш абслугоўвацца) і абслужаць тут. Што ў нас мала багатых людзей, якія сёння гатовыя заплаціць грошы і правесці нейкія абследванні, каб высветліць дакладны дыягназ? - пытаўся Лукашэнка.

«Салідарнасць» вывучыла прэйскурант у дзейнай клініцы Лукашэнкі - дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі».

Самыя дарагія УГД у клініцы - ультрагукавое даследаванне органаў чэраўнай паражніны (пячонка і жоўцевы пухір, падстраўнікавая залоза, селязёнка, ныркі і наднырачнікі) каштуе 30 рублёў 29 капеек і УГД сэрца – 35 р 71 к.

Самы дарагі ложак - рэанімацыйны - каштуе 170 р 11 к (у прэйскуранце не пазначана, які перыяд - мяркуючы з усяго, гэта за дзень).

Знаходжанне ў тэрапеўтычным, кардыялагічным, неўралагічным і гінекалагічным аддзяленнях каштавацьме танней - 41р.

Адзначаецца, што дадаткова пацыент аплачвае кошт медыкаментаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, фактычна выдаткаваных пры лячэнні ў аддзяленнях, а таксама ўсе даследаванні, кансультацыі і г.д. Акрамя таго, асобна прыйдзецца заплаціць за харчаванне – 3 р79 к.

Адная з самых дарагіх эндаскапічных аперацый - лапараскапічнае шунтаванне страўніка - каштуе 1 989 р71 к.

Для тых, хто клапоціцца пра сваё здароўе і аддае перавагу прафілактыцы перад лячэннем захворванняў, прапануюць штогадовыя лабараторныя абследаванні - для жанчын (77 р86 к) і для мужчын (86 р72 к).

Калі вы дрэнна спіце - сардэчна запрашаем на дыягностыку парушэнняў сну, дзе вам падбяруць лячэнне. Пашыраная дыягностыка для выяўлення інсомніі каштуе 275 р 33к. Можаце сабе ўявіць, каб такія грошы змог аддаць на сваё лячэнне жыхар самага беднага раёна Беларусі - Шаркаўшчынскага? Гэта больш, чым палова ягонага сярэдняга заробку! Або цырульнік, які пакутуе на бессань, з сярэднім заробкам 426,6 рублёў?

З іроніі лёсу, у клініцы, дзе лечаць Лукашэнку, адныя з самых танных у прэйскуранце - паслугі патолагаанатамічнага аддзялення. Тэрміновае гісталагічнае даследаванне каштуе 9 рублёў 7 капеек.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках