25 красавiка 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Вялікабрытанія дасягнулі прарыву на перамовах аб Brexit

ЕЗ і Вялікабрытанія дасягнулі прарыву на перамовах аб Brexit

Еўракамісія рэкамендавала перайсці да другога этапу перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Еўрапейская камісія рэкамендуе перайсці да другога этапу перамоў аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ (Brexit). Пра гэта паведаміў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер на супольнай прэс-канферэнцыі з брытанскай прэм'еркай Тэрэзай Мэй у пятніцу, 8 снежня, у Брусэлі, піша dw.com.

Цяпер краіны ЕЗ павінны вызначыць, ці былі дасягнутыя "дастатковыя поспехі" падчас першай фазы перамоў, паведаміў далей Юнкер.

Лондан і Брусэль цягам некалькіх месяцаў не маглі дамагчыся адзінага меркавання паводле цэлага шэрагу цэнтральных пунктаў. Трыма асноўнымі спрэчнымі пытаннямі з'яўляліся сума кампенсацыі, якую Лондан павінен выплаціць за выхад з ЕЗ, будучыя правы 3,2 млн грамадзян ЕЗ, якія жывуць у Злучаным Каралеўстве, і адкрытасць мяжы Вялікабрытаніі з Ірландыяй.

Напярэдадні ЕЗ даў ураду Вялікабрытаніі час да канца гэтага тыдня, каб дасягнуць першых кампрамісных пагадненняў наконт Brexit, запланаванага на 2019 год. Распрацоўка ўсёабдымнай дамовы, у якой павінны быць разгледжаныя ўсе спрэчныя пытанні паміж ЕЗ і Вялікабрытаніяй, якія ёсць з чэрвеня 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках