19 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бараўлянах дзеці страчваюць прытомнасць у чэргах да лекара

21
У Бараўлянах дзеці страчваюць прытомнасць у чэргах да лекара

А ў гэты час Лукашэнка будуе VIP-клініку, куды «простых смяротных» будуць пускаць толькі за грошы.

Каб наведаць з дзіцем паліклініку, трэба прысвяціць гэтаму больш за палову дня.

Пры гэтым не забываць быць гатовым да горшага, мяркуе шматдзетная маці Ілона ў рэпартажы тэлеканала «Белсат».

«Тое, што там будзе шмат людзей, будзе душна, будуць плакаць маленькія дзеці, якія не ў стане знаходзіцца ў статычным стане - гэта тры-чатыры гадзіны. Нават калі на руках у цябе талон, гэта не гарантыя таго, што ты зойдзеш нават праз паўгадзіны. І сёння я стала сведкай, калі не маленькае, а даволі вялікае дзіця 10 гадоў страціла прытомнасць», - скардзіцца Ілона Кавалёва, шматдзетная маці з Бараўлянаў.

Крыху статыстыкі

На кожны з 13-ці педыятрычных участкаў у Бараўлянскім сельсавеце прыпадае блізу 1 100 дзяцей пры норме 800. Пад кабінетам кожнага педыятра ўтвараюцца тры чаргі - наведвальнікі з талонамі паводле часу і без часу, а таксама людзі без талонаў. Бывае за трохгадзінную змену педыятр прымае больш за 100 дзяцей.

Толькі за апошнія дзевяць гадоў колькасць дзяцей, якія знаходзяцца на абслугоўванні Менскай раённай паліклінікі, вырасла з 4,5 тысяч да 13,5 тысяч. Усяго ж у Бараўлянскім сельсавеце жывуць амаль 50 тысяч чалавек. Будаўніцтва паліклінічных устаноў прадугледжана ў скарэктаваным генплане 2017 года, але разам з тым плануецца і павелічэнне жыллёвых плошчаў на чвэрць, а насельніцтва - амаль на 10 тысяч чалавек.

Што рабіць?

Каб дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў у сацыяльнай сферы, спецыялісты раяць грамадзянам звяртацца да дэпутатаў усіх узроўняў, ствараць аб'яднанні або выкарыстоўваць больш нязвыклыя метады.

Калі яны мяркуюць, што іх голас не пачуты, яны могуць ініцыяваць мясцовы рэферэндум. Безумоўна, беларуская сітуацыя не дасць ім магчымасці яго правесці, але такая палітычная актыўнасць жыхароў, рэгістрацыя ініцыятыўнай групы будзе мець уплыў. І ў нейкі момант мясцовыя органы ўлады скажуць - «Ой вы, вось вам паліклініка», - упэўнены Дзяніс Кобрусеў з кампаніі «Генплан для менчукоў».

А пакуль ідуць перамовы з уладамі, і новая паліклініка застаецца на паперы, Ілона і яе дзеці імкнуцца хварэць як мага менш.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках