25 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УКБ прадае катэджы ў Менску коштам $890 за квадрат

14
УКБ прадае катэджы ў Менску коштам $890 за квадрат
Фото: tut.by

Аздабленнем дамоў навасёлам давядзецца займацца самастойна.

У 2016 годзе УКБ Цэнтральнага раёна абвясціў, што будзе будаваць у Зацені катэджны пасёлак з 57 сядзібамі і таунхаузамі. У траўні абяцаў, што метр там будзе каштаваць 700-1200 даляраў. А ў жніўні 2017 года выпусціў першую праектную дэкларацыю: дамы і таунхаузы з керамзітабетонных блокаў прапаноўваліся па 1400 даляраў за метр, а пры растэрміноўцы - 1600. Да восені ў другой дэкларацыі кошт знізілі да 1000-1100 даляраў. Сёння выйшлі змены ў праектную дэкларацыю, цэннік - ужо 890 даляраў за квадратны метр, піша tut.by.

Такім коштам прапануецца адзін двухкватэрны блакаваны дом пад нумарам 2. Плошча кожнай кватэры 137,25 квадратных метра. Умовы аплаты - адначасовая стоадсоткавая аплата цягам 10 дзён пасля падпісання дамовы. Натуральна, рублямі паводле курсу Нацбанка. Гэта значыць двухпавярховая кватэра каштуе 122 тысячы 150 даляраў.

Аздабленнем навасёлам давядзецца займацца самастойна - здаюць катэджы і кватэры з чарнавы аздабленнем. Затое планіроўка свабодная, вышыня першага паверха - 3 метры, другога - 2,7. У кожным доме таксама прадугледжаны гараж для аўтамабіляў. У кожнай кватэры - свой двухконтурны газавы кацёл.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках