25 красавiка 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бюджэце Украіны на 2018 год моцна павялічаныя выдаткі на абарону

3
У бюджэце Украіны на 2018 год моцна павялічаныя выдаткі на абарону
Фота: Getty Images

Уночы 8 снежня Вярхоўная рада прыняла бюджэт краіны на 2018 год.

Вярхоўная рада Украіны позна ўвечары ў чацвер, 7 снежня, зацвердзіла законапраект аб дзяржаўным бюджэце краіны на 2018 год. "Такога даўно не было. Да 31-га яшчэ 24 дні, а Вярхоўная рада ўжо прагаласавала за бюджэт!" - пракаментаваў гэтую падзею на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook прэзідэнт краіны Пятро Парашэнка. Праект дзяржбюджэту ўхвалілі 273 дэпутаты. У ім закладзены прагноз росту ВУП на ўзроўні 3 адсоткаў пры інфляцыі 9 адсоткаў і курсу грыўні на ўзроўні 29,3 за даляр, піша «Нямецкая хваля».

Бюджэтам прадугледжана значнае павелічэнне расходаў на абарону. "Краіна абараняецца. На войска прадугледжана 86 мільярдаў грыўняў, што амаль на 25 адсоткаў больш, чым у гэтым годзе. Пятая частка гэтай сумы пойдзе на ўзбраенне і вайсковую тэхніку", - напісаў Парашэнка.

Раней Кангрэс ЗША ўхваліў абаронны бюджэт на 2018 год, які ў тым ліку прадугледжвае вайсковую дапамогу Украіне сумай 350 млн даляраў. Законапраект дазваляе Пентагону паставіць на Украіну смяротнае абарончае ўзбраенне і тэхніку, выдаткаваць частку сродкаў на навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, іх лячэнне ў медыцынскіх установах ЗША, падрыхтоўку ўкраінскіх медыцынскіх спецыялістаў і "ўзмацненне магчымасцяў паветраных і вайскова-марскіх сіл Украіны".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках