21 красавiка 2019, Нядзеля, 12:13
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ і Пятро Парашэнка сустрэліся ў Вільні

3
Фота: Romas Sadauskas-Kvietkevičius

Прэзідэнты Літвы і Украіны падпішуць шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве дзвюх краін.

У Вільні 8 снежня сустракаюцца прэзідэнты Літвы і Украіны Даля Грыбаўскайтэ і Пятро Парашэнка.

Падчас сустрэчы прэзідэнтаў міністры энэргетыкі абедзвюх краін маюць намер падпісаць мемарандум, на аснове якога літоўскія экспэрты маюць намер ехаць ва Украіну, каб падзяліцца досведам закрыцця Ігналінскай атамнай электрастанцыі, піша Delfi.

Напярэдадні візіту ўрад Літвы наважыў перадаць Украіне сем наземных тэлеперадатчыкаў, каб украінцы маглі аднавіць трансляцыю ў Данецкай вобласці.

У складзе дэлегацыі Парашэнкі, прыбыўшага 7 снежня ўвечары, прыехалі і ўкраінскія прадпрымальнікі. Падчас візіту абодва прэзідэнты адкрыюць эканамічны форум дзвюх краін.