20 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На скандальнай птушкафабрыцы «Хальч» занерваваліся праз прафсаюз РЭП

5
На скандальнай птушкафабрыцы «Хальч» занерваваліся праз прафсаюз РЭП

Кіраўніцтва прадпрыемства занепакоілася праз уваходжанне работніц у незалежны прафзвяз.

Леанід Судаленка, прававы інспектар прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці, распавёў praca-by.info, што, са слоў работніц птушкафабрыкі «Хальч», кіраўніцтва занепакоенае тым, што жанчыны ўступілі ў незалежны прафзвяз:

- Вельмі абураўся іх юрыст: ён на падвышаным тонам запалохваў дзяўчат: «Вы не туды ўступілі!» Але дзяўчатам баяцца няма чаго: яны пад абаронай нашага прафзвязу! А што тычыцца юрыста, я хацеў бы асабіста паглядзець яму ў вочы і параіць пачаць вывучаць Тарыфнае пагадненне прафсаюза аграпрамысловага комплексу на 2016-2018 гг.

Адна з працаўніц птушкафабрыкі «Хальч», Ганна Мацвеенка, распавяла Леаніду Судаленку, што ёй асабіста патэлефанаваў старшыня Веткаўскага райвыканкама Алег Архіпенка і запрасіў яе на размову. Сустрэча з чыноўнікам павінна адбыцца сёння, 8 снежня.

Прафсаюзны юрыст упэўнены, што ў судзе справа развяжацца на карысць работніц птушкафабрыкі:

- Я пазнаёміўся з Тарыфным пагадненнем прафсаюза сельгасвытворчасці, і там сказана, што наймальнік не мае права спыняць дачыненні з работнікамі, якія цягам года не мелі парушэнняў працоўнай дысцыпліны. А дзяўчаты, якія ўвайшлі ў РЭП, працавалі без спагнанняў: іх не маюць права звольніць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках