20 красавiка 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cтала вядома, калі беларусаў адзенуць у «айчынныя джынсы»

21
Cтала вядома, калі беларусаў адзенуць у «айчынныя джынсы»

Абяцаныя джынсы з ільну будуць прадэманстраваныя ў 2018 годзе.

Калекцыю джынсавага адзення з ільняной тканіны Аршанскага льнокамбіната прадэманструюць у 2018 годзе, паведаміў начальнік управы распрацоўкі асартыменту і рэкламы прадукцыі прадпрыемства Ігар Ешчанка.

Ён адзначыў, што камбінат цяпер актыўна распрацоўвае тканіны, якія паводле сваёй структуры блізкія да джынсавай, паведамляе БелТА. Калекцыю джынсавага адзення з ільняной тканіны Аршанскага льнокамбіната прадэманструюць у 2018 годзе, паведаміў начальнік управы распрацоўкі асартыменту і рэкламы прадукцыі прадпрыемства Ігар Ешчанка.

«Яны зробленыя з выкарыстаннем пражы з катанізаванага ільновалакна. Мы гэтым займаемся некалькі гадоў. Гэты кірунак і навукова, і тэхналагічна досыць складаны, але ён перспектыўны і яго трэба развіваць», - упэўнены Ігар Ешчанка.

Першая прамысловая партыя джынсавага адзення з ільняных тканін пашытая сёлета. «Мы ўжо цягам паўгода актыўна супрацоўнічаем з кампаніяй «Модны горад» з Кобрына. Яна выпусціла вопратку з нашых тканін (штаны, шорты, кашулі і іншае). Гэтыя вырабы прадаюцца ў гандлёвай сетцы кампаніі, а таксама нашых фірмовых крамах, - распавёў Ігар Ешчанка. - Калі мы толькі падступаліся да вытворчасці, меркавалася, што тканіна будзе нятаннай, а таму гатовыя вырабы будуць належаць да прэміум-класа».

Заўважым, што «Белегпром» марыць аб айчынных джынсах ужо даўно. Напрыклад, пра тое, у Беларусі будуць шыць джынсы, заяўлялася яшчэ ў 2010 годзе. Але тады гаворка ішла аб выкарыстанні імпартнай тканіны, аднак пры гэтым паведамлялася, што на Аршанскім ільнокамбінаце ўжо выпушчаны першыя ўзоры тканіны «пад джынс».

А першую беларускую джынсавую тканіну «Беллегпрам» прадэманстраваў летам мінулага года.

Праўда, як мяркуе вядомы мадэльер Саша Варламаў, называць невядомую (сумесь ільну і бавоўны) тканіну джынсам - гэта злачынства. «Джынс - гэта стоадсоткавая бавоўна. Нельга атрымаць джынс з бавоўны ды ільну. У джынсу ёсць пэўны склад і тэхналогія вытворчасці», - тлумачыць мадэльер.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках