20 красавiка 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва за ўраджай»: У «Бярозаўскім» поле зааралі разам з кукурузай

23
«Бітва за ўраджай»: У «Бярозаўскім» поле зааралі разам з кукурузай

Аграном Анатоль Сахаруша ўважае гэта за безгаспадарчасць.

5 гектараў кукурузы з катахамі на полі сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае» закультывавалі. Такі спосаб збору ўраджаю вынайшла кіраўніцтва гаспадаркі ў сувязі з неспрыяльным надвор'ем, паведамляе «Радыё Рацыя».

Анатоль Сахаруша - аграном па адукацыі, які ўсё жыццё прапрацаваў у сельскай гаспадарцы, уважае гэта за безгаспадарчасць:

- Дзесьці да 15-20 верасня яна павінна быць сабраная на сілас. На насенне - да 15 кастрычніка. Спасылаюцца цяпер на тое, што трактары не могуць выйсці на поле. А дзе вы пасадзілі кукурузу? На балоце. Калі кукурузу саджаць на адпаведным полі, збярэш яе пры ўсякім надвор'і.

Са слоў намесніка начальніка аддзела раслінаводства і кормавытворчасці Берасцейскага аблвыканкама Віталя Рудзя, заворваць у зямлю кукурузу з катахамі нельга, але трэба пралічваць усе канкрэтныя абставіны:

- Калі цяпер тэхніку ірваць, то толькі салярку спаляць і тэхніку сапсуюць. Выйдзе ў дзесяць разоў даражэй. А яшчэ трэба высушыць кукурузу. Тут трэба падлічыць.

Са слоў Анатоля Сахарушы, гэта не адзінае поле на Бярозаўшчыне і наогул на Берасцейшчыне з няўбраным ураджаем. А на вуліцы ўжо снежань.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках