19 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклікаюць NATO ўвесці санкцыі супраць Расеі

7
ЗША заклікаюць NATO ўвесці санкцыі супраць Расеі

Вашынгтон заклікае хаўруснікаў па NATO да жорсткіх дзеянняў у дачыненні да Масквы.

Злучаныя Штаты Амерыкі падалі партнёрам па NATO довады таго, што Расея, відавочна, парушае Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД). Пра гэта ў пятніцу, 8 снежня, паведамляе «Нямецкая хваля».

Міністр абароны ЗША <>bДжэймс Мэціс на закрытым пасяджэнні «Групы ядзернага планавання NATO» ў пачатку лістапада запатрабаваў ад краін-чальцоў альянсу да пачатку саміту, запланаванага на лета 2018 года, выпрацаваць адзіны план дзеянняў, каб прымусіць Маскву прытрымлівацца раздзелаў дамовы РСМД. Пры неабходнасці NATO павінна быць гатовая да ўвядзення ў дачыненні да Расеі штрафных санкцый, заявіў Мэціс. Кіраўнік амерыканскага Мінабароны заявіў, што калі партнёры па альянсу не здолеюць дамовіцца, Злучаныя Штаты гатовыя дзейнічаць адны.

Спецслужбы ЗША маюць новыя довады

Перад пачаткам пасяджэння ў Брусэлі Злучаныя Штаты падалі краінам-сябрам NATO атрыманыя амерыканскімі спецслужбамі новыя довады таго, што РФ парушыла падпісаную ў 1987 годзе бестэрміновую дамову паміж ЗША і СССР, якая забараняе вырабляць, выпрабоўваць і разгортваць балістычныя і крылатыя ракеты наземнага базавання сярэдняй (ад 1000 да 5500 км) і малой (ад 500 да 1000 км) далёкасці.

Прыхільнікамі жорсткай лініі ў дачыненні да Расеі разам з ЗША выступаюць таксама краіны Балтыі і Польшча, якія ўваходзяць у склад NATO. «Спецслужбы нашых хаўруснікаў валодаюць довадамі таго, што Расея парушыла дамову РСМД, размясціўшы зброю сярэдняй далёкасці», - заявіў у інтэрв'ю часопісу Der Spiegel міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс. Вільня мяркуе, што, сабатуючы ўмовы дамовы, «Расея кідае сур'ёзны выклік бяспецы еўрапейскага кантынента», і NATO павінна прыняць гэты выклік - з дапамогай дыпламатычных і ваенных захадаў, дадаў кіраўнік літоўскага Мінабароны.

На сустрэчы міністраў замежных спраў NATO ў аўторак, 28 лістапада, ЗША паспрабавалі прыняць супольную заяву, якая рэзка асуджае дзеянні Расеі. Праект заявы, аднак, быў адпрэчаны - перш за ўсё, праз процідзеянне Нямеччыны.

Праз з'яўленне новых довадаў аб парушэнні Расеяй дамовы РСМД Злучаныя Штаты маюць намер запытаць пасяджэнне адмысловай камісіі для праверкі выканання ўмоў дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці. Паводле інфармацыі выдання Der Spiegel, паседжанне павінна адбыцца ў сярэдзіне снежня.

Урад Нямеччыны заклікаў Расею максімальна хутка і самым вычарпальным вобразам адказаць на абвінавачванні з боку ЗША. «Мы вельмі сур'ёзна ставімся да існавання довадаў аб магчымых парушэннях», - заявіла міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen). З яе слоў, Расея ў дыялогу з ЗША і NATO павінна развеяць узніклыя на яе конт сумневы ў прыхільнасці дамове РСМД.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках