18 красавiка 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея збіраецца выкарыстоўваць чыгунку для паставак высокасярністай нафты ў Беларусь

3
Расея збіраецца выкарыстоўваць чыгунку для паставак высокасярністай нафты ў Беларусь

Лукашэнку хочуць адвадзіць ад Балтыйскіх партоў.

Мінэнэрга РФ абмяркоўвае ідэю паставак нафты з высокім утрыманнем серы ў Беларусь па чыгунцы, паведаміў журналістам намеснік міністра энэргетыкі Кірыл Маладцоў, паведамляе tass.ru.

«Пакуль яна [ідэя] абмяркоўваецца», - сказаў ён, адзначыўшы, што беларускі завод «Нафтан» прыкладна такі ж паводле характарыстык, як «Танэка», гэта значыць, гатовы да перапрацоўкі высокай серы.

«Да 2% дакладна могуць дайсці. Важнае пытанне ў гэтым выпадку - выхад светлых гатункаў», - адзначыў намеснік міністра.

Маладцоў нагадаў, што расейская нафта ідзе ў асноўным у Еўропу, дзе зацікаўленыя ў высокасярністай нафце, бо канечны прадукт таксама залежыць ад колькасці серы.

«Пры гэтым мы мяркуем, што ў нас дастаткова вялікі аб'ём лёгкай нафты павінен з'явіцца на гарызонце 2019-2020 гадоў, у першую чаргу за кошт паўночных праектаў. У нас адбудзецца нейкае змешванне, у выніку чаго палепшыцца якасць нафты на заводах. Таму сама мэта займацца перапрацоўкай высокашчыльнай і сярністай нафты, яна стаіць, але пакуль сітуацыя прагназаваная. Дарэчы, сера - таксама добры прадукт. Можна правесці аналогію з сітуацыяй, якая была раней з газам. У свой час «тлусты» газ, то бок, газ з высокім утрыманнем «тлустых» фракцый, таксама, не падзяляючы, пастаўлялі ў Еўропу. У выніку ўся нафтахімія Еўропы была паднятая, а мы ў гэтай частцы пакуль адстаём», - адзначыў намеснік міністра.

Ён мяркуе, што ва ўсякім выпадку якасць расейскай нафты будзе знаходзіцца ў межах таго, што цяпер прадугледжана схемай нармальных грузаплыняў.

«Сітуацыя ў 2016 годзе была добрай, у пачатку 2017 года таксама нядрэннай, але з улікам таго, што ў нас налета плануецца павелічэнне аб'ёмаў пастаўкі ў Кітай, узнікае простае пытанне - як будзе мяняцца і ці можа мяняцца якасць нафты на нашых асноўных заводах. Задача - яе захаваць», - дадаў Маладцоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках