23 красавiка 2019, aўторак, 7:58
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Белавежскае пагадненне прадухіліла грамадзянскую вайну

5

8 снежня 26 гадоў таму, у Віскулях было падпісанае Белавежскае пагадненне паміж Беларуссю, Украінай і Расеяй.

Гэта азначала спыненне існавання СССР як «суб'екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці». Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які падпісваў пагадненне, распавёў «Радыё Рацыі» пра тое, як ацэньвае значэнне тых падзей для сучаснай Беларусі:

- Галоўная асаблівасць Белавежскага пагаднення не ў тым, што яно канстатавала фактычны распад Савецкага Саюза, а тое, што яно прадухіліла грамадзянскую вайну на тэрыторыі Савецкага Саюза. Рэспублікі разышліся без кроплі крыві, ніводная Імперыя не распадалася без бойкі, без кровапраліцця, а гэтая распалася. СССР ужо не мог існаваць, бо ён вычарпаў свае магчымасці існавання.

Што думаюць пра тыя падзеі беларусы?

- Самастойнасць для краіны - гэта вельмі добра, але трэба як след гэтым распарадзіцца. Трэба правільна выбудаваць вектары, правільна сацыяльную палітыку арганізаваць.

- Кожны мае права на самавызначэнне.

- За кошт гэтага народ павінен быў падняцца, але чамусьці ён не падымаецца, але гэта ўжо справа будучыні. Гэта справа не аднаго пакалення, павінна змяніцца некалькі пакаленняў пакуль самасвядомасць народа падвысіцца.

8 снежня 1991 года падзеі ў Віскулях сталі знакам і для стварэння незалежнай Беларусі.