19 красавiка 2024, Пятніца, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны лёс наземнага пераходу ў ГЦ «Замак», дзе збілі 11-гадовую дзяўчынку

23
Вызначаны лёс наземнага пераходу ў ГЦ «Замак», дзе збілі 11-гадовую дзяўчынку
ФОТА: СЯРГЕЙ АНІСКОВІЧ, TUT.BY

Намеснік кіраўніка Менска распавёў пра змены дарожнага руху на ўчастку.

Улады Менску прынялі пастанову закрыць наземны пешаходны пераход і не будаваць падземны каля гандлёвага цэнтра «Замак» на Пераможцаў, дзе 2 снежня грузавік насмерць збіў дзіця. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка сталіцы Віктар Лапцеў, піша tut.by.

Чыноўнік распавёў, што ў мэтах бяспекі на гэтым участку змянілі арганізацыю дарожнага руху. Між іншым, улады прынялі пастанову закрыць наземны пешаходны пераход каля «Замка».

- Пастанова аб закрыцці наземнага пераходу прынятая экспертамі ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, спецыялістамі ДАІ і іншымі адпаведнымі службамі горада, - сказаў ён.

Але ў сувязі з трагедыяй паўстала пытанне будаўніцтва падземнага пераходу. Аднак улады наважылі не рабіць гэтага.

- Неабходнасці будаўніцтва новага падземнага пераходу ў сапраўдны момант няма. Калі такая неабходнасць узнікне, гарадскія ўлады вернуцца да разгляду гэтага пытання, - паведаміў Лапцеў.

Акрамя таго, з боку «Белэкспа» ліквідавалі прыпынак грамадскага транспарту. А пераходзіць праспект цяпер трэба па падземным пераходзе на скрыжаванні Пераможцаў і Сапёраў.

Нагадаем, у суботу, 2 снежня, на пешаходным пераходзе каля «Замка» грузавік ЗІЛ збіў на смерць 11-гадовую дзяўчынку, калі тая пераходзіла на зялёны сігнал святлафора. Апошні раз аўтамабіль праходзіў тэхагляд у 2015 годзе, і ў яго адмовілі тармазы. Пацярпелі яшчэ некалькі чалавек. Іх жыццю нічога не пагражае.

Планы ж па будаўніцтве падземнага пераходу ад выставачнага цэнтра «Белэкспа» да ГЦ «Замак» на Пераможцаў агучылі яшчэ ў сакавіку 2017 года.

- Ідэя будаўніцтва падземнага пешаходнага пераходу ў гэтым месцы была. Ужо распрацаваны праект аб'екта. Але гэта будаўніцтва не ўваходзіла ў інвестпраграму 2017 года, не ўключанае яно ў інвестпраграму і на 2018 год, - сказалі на днях у «Гардарбуд».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках