25 красавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні працуюць ашуканцы, якія прадаюць танныя кватэры

1
У Горадні працуюць ашуканцы, якія прадаюць танныя кватэры

Два аднатыпныя выпадкі, дзе ў ахвяр выманьвалі грошы за нібыта танныя кватэры, адбыліся ў горадзе над Нёманам.

Пра гэта распавяла ў эфіры «Альфа-радыё» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, піша s.13 са спасылкай на «СБ».

У жніўні гэтага года невядомы, які нібыта знаходзіўся за мяжой, на падставе продажу кватэры ў Горадні завалодаў $20 000 34-гадовай жыхаркі горада.

На падобную абвестку трапіўся 41-гадовы мужчына. Яму пашанцавала крыху больш - у яго выманілі $6 тысяч. Следчыя паводле двух фактаў расследуюць крымінальныя справы па частцы 3 і 4 артыкула 209 (махлярства).

У абодвух выпадках схема адна. У сетцы з'яўлялася абвестка пра ўгоды з нерухомасцю. Там указвалася вельмі нізкая цана, адрозная ад рынкавай. З тымі, хто зацікавіўся, далей вялася актыўная перапіска.

Тых, каго прапанова задавальняла, у якасці закладу прасілі пералічыць грошы на імя сваякоў у Расеі. Далей ашуканцы патрабавалі фота квітанцый аб пераводзе грошай. Пазней выкрадалі грошы і спынялі перапіску.

Гарадзенскія следчыя кажуць, што гэтая схема ў Расеі вельмі папулярная, а 4 гады таму дабралася і да нас.

Следчыя з Горадні звярталіся да расейскіх калегаў. У вобласці праводзілі прафілактычную працу. У гарадзенскіх блогах былі апісаны і схемы, і імёны махляроў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках