24 красавiка 2024, Серада, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Польшчы афіцыйна сышоў у адстаўку

1
Урад Польшчы афіцыйна сышоў у адстаўку

Прэзідэнт Польшчы вылучыў міністра фінансаў Матэуша Маравецкага на пасаду прэм'ера.

Урад Польшчы на чале з Беатай Шыдлай афіцыйна сышоў у адстаўку.

Цырымонія прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Прэзідэнт Анджэй Дуда ўручыў Шыдле акт аб прыняцці адстаўкі і адначасова даручыў ёй кіраваць урадам да фармавання новага кабінета міністраў, паведамляе Reuters.

У адпаведнасці з заканадаўствам, прэм'ер-міністра прызначае прэзідэнт. Дуда вылучыў на гэтую пасаду віцэ-прэм'ера Матэуша Маравецкага, якому даручыў сфармаваць новы ўрад.

Паводле звестак Польскага агенцтва друку, галасаванне па зацвярджэнні кандыдатуры Маравецкага і яго кабінета міністраў пройдзе ў Сейме (ніжняя палата парламента) у аўторак, 12 снежня.

Як адзначае польская газета Rzeczpospolita, вылучэнне Маравецкага на пасаду кіраўніка ўрада кажа пра тое, што кіруючая партыя хоча сканцэнтраваць свае намаганні на развіцці эканомікі краіны. Маравецкі - прыхільнік большага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку і прыцягнення інвестыцый, паказвае выданне. Яно таксама ўважае, што ў студзені кабінет міністраў чакаюць новыя перастаноўкі.

Шыдла напярэдадні вечарам падала прашэнне аб адстаўцы ў палітычны камітэт кіруючай партыі «Права і справядлівасць». Камітэт прыняў адстаўку і абраў кандыдатам на пасаду прэм'ера Маравецкага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках