19 красавiка 2019, Пятніца, 16:26
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Першае «золата» Домрачавай у сезоне: што пра гэта трэба ведаць?

7
Дар'я Домрачава

Гэта першае «золата» беларускі з 2015 года.

Дар'я Домрачава сезон пачала дрэнна. У Эстэрсундзе біятланістка зрабіла два промахі ў змяшанай эстафеце, і ў выніку прыйшла да фінішу за межамі дзясяткі. У індывідуальнай гонцы Домрачава стала 14-й, дапусціўшы тры промахі. А ў спрынце Домрачава пасля чатырох недакладных стрэлаў наогул знялася з дыстанцыі, піша «Трибуна».

Пры гэтым прычын загадкавага сходу ніхто не назваў. Затое многія крытыкавалі працу сервісмэнаў нацыянальнай каманды (да ўсяго іншага, летам Домрачава перайшла на новыя лыжы). І хоць Альфрэд Эдэр назваў гэтыя меркаванні «раздзьмуваннем з мухі слана», у Хохфільцэне за беларуску было трывожна. Асабліва, улічваючы снегапад, які суправаджаў спрынт. Баялася і сама Домрачава. Больш за тое, ёй нават было страшна.

У выніку, у пятніцу Домрачава па хуткасці саступіла лідару Макарайнен усяго 12 секунд. Але галоўным дасягненнем Дар'і, безумоўна, стала стральба на нуль. У папярэдніх гонках сезону чыста беларуска не страляла. Але ў Хохфільцэне няўдалая серыя перапынілася.

Цікава, што рэжысёры трансляцыі ў трохкратную алімпійскую чэмпіёнку не вельмі-то і верылі. Яны ўпарта не паказвалі беларуску да канца другога кола: за кадрам застаўся і старт біятланісткі, і першы агнявы рубеж. Ну і добра - Домрачава сваю справу зрабіла. Вось некалькі характэрных фактаў:

- Гэта першае «золата» беларускі з 2015 года;

- Домрачава здабыла 29-ю перамогу ў кар'еры і абышла па гэтым паказчыку Туру Бергер;

- Беларускія біятланісткі выйгралі дзве гонкі з чатырох на старце сезона - у Эстэрсундзе, нагадаем, паспрабавала Скардзіна;

- Наша зборная прадэманстравала найлепшы старт за шэсць гадоў: у сезоне 2011/12 Домрачава атрымала дзве перамогі на двух стартавых этапах.

Але галоўнае - Домрачава і Скардзіна ўжо паказалі, што надзеі на нейкія медалі ў Пхенчхане ў нас ёсць.