19 красавiка 2024, Пятніца, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз кнігу за €5 беларуска больш за гадзіну правяла на мяжы

16
Праз кнігу за €5 беларуска больш за гадзіну правяла на мяжы
ФОТА: TASS.RU

Нечаканая гісторыя здарылася з рэкламісткай Юліяй Ляшкевіч.

На «блышыным рынку» Нюрнберга рэкламістка Юлія Ляшкевіч набывае за 5 еўра кнігу 1836 году. Але пры перасячэнні беларускай мяжы ўзнікаюць праблемы: больш чым на гадзіну затрымліваюцца чатыры аўтобусы.

«У мяне папрасілі паказаць рэчы, там была гэтая кніга. Кнігу забралі і сказалі чакаць. Самае складанае, што ніхто нічога не тлумачыць, вакол нервуюцца людзі, нервуецца кіроўца аўтобуса», - успамінае Юлія Ляшкевіч.

За аўтобусам, у якім ехала Ляшкевіч, спынілася яшчэ некалькі. Пасажыры чакалі.

«Мне прынеслі паперу і спыталі, ці хачу я нешта задэклараваць. Я паспрабавала даведацца, ці трэба мне дэклараваць кнігу. Мне адказалі, што я павінна наважыць сама. Я падумала, што ёсць нейкі падвох у гэтым і задэкляравала», - дадае Юлія.

Сапраўды, як патлумачылі «Еўрарадыё» ў Мытным камітэце, дэклараванню падлягаюць усе друкаваныя выданні, якім больш за сто гадоў.

«Кнігі, якім больш за 100 гадоў, прыраўноўваюцца да культурнай каштоўнасці. Яны падлягаюць дэклараванню, а калі кніга вывозіцца з Беларусі, то павінна быць заключэнне Міністэрства культыры, што гэта культурная каштоўнасць. Калі кніга ўвозіцца і няма заключэння Мінкульта краіны, адкуль яна ўвозіцца, то трэба плаціць мыту, але толькі тады, калі яе кошт большы за 1,5 тысячы еўраў», - тлумачаць у Мытным камітэце.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках