23 красавiка 2024, aўторак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў змены ў закон аб Карце паляка

41
Прэзідэнт Польшчы падпісаў змены ў закон аб Карце паляка

Карту паляка больш не будуць выдаваць беларусам, у якіх няма продкаў-палякаў

Сайт прэзідэнта Польшчы інфармуе, што Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Карце паляка.

Новая рэдакцыя пазбаўляе права атрымаць яе нашчадкаў грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжанні.

Што гэта значыць для Беларусі, 100 тысяч грамадзян якой маюць карты паляка?

Старшыня Саюза палякаў Анжаліка Борыс кажа, што для палякаў Беларусі нічога не зменіцца.

«Калі казаць пра Саюз палякаў, то тут не бачу праблем, бо ў нас палякі па паходжанні. Карта паляка - гэта прыналежнасць да польскага народа. Я згодная, што для яе атрымання трэба давесці польскае паходжанне. Гэта абмяжуе толькі тых, хто проста хацеў атрымаць карту паляка ў сваіх мэтах», - сказала Борыс у інтэрв'ю nn.by.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках