23 красавiка 2024, aўторак, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя распавяло, чаму пацыенты сварацца з лекарамі

24
Міністэрства аховы здароўя распавяло, чаму пацыенты сварацца з лекарамі

99% скаргаў - недастатковая камплаентнасць паміж пацыентам і лекарам.

Абсалютная большасць канфліктных сітуацый паміж пацыентамі, лекарамі і ўстановамі аховы здароўя звязаныя са ступенню адпаведнасці паміж паводзінамі пацыента і рэкамендацыямі, якія дае медык. Пра гэта распавяла tut.by Алена Богдан, начальніца галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя перад адкрыццём у Менску канферэнцыі «Добраахвотная інфармаваная згода як асноватворны прынцып абароны правоў чалавека ў сферы біямедыцыны».

- 99% гэтых скаргаў - недастатковая камплаентнасць паміж пацыентам і лекарам (ступень адпаведнасці паміж паводзінамі пацыента і рэкамендацыямі лекара. - Заўвага.), недахоп разумення, парушэнні прынцыпаў медыцынскай этыкі... Можа быць, з пацыентам трэба было больш пагаварыць, расказаць, інфармаваць. Таму што ён усё роўна знойдзе інфармацыю, але знойдзе яе ў суседа, санітаркі, медсястры, лекара ці ў тым жа інтэрнэце. Ён знойдзе тую макулінку інфармацыі, якая будзе яму важная, - заўважыла яна.

Яна адзначыла важнасць інфармаванай згоды ў сучаснай медыцыне і таго, як менавіта лекар падае інфармацыю пацыенту.

- У законе «Аб ахове здароўя» ёсць артыкул пра тое, што на аказанне медыцынскай дапамогі можа быць дадзеная згода. Яна бывае ў двух фарматах. Вусная згода на простае медыцынскае ўмяшанне. Напрыклад, мы прыходзім да акушэра-гінеколага і такім чынам ужо даем згоду, што гэта будзе медыцынскі агляд. Калі гэта аператыўнае ўмяшанне, то пры шпіталізацыі пацыента запаўняецца інфармаваная згода, у якой указваюцца яго прозвішча, імя, імя па бацьку. У абавязковым парадку пацыент павінен быць паінфармаваны лекарам аб тым, якое менавіта праводзіцца медыцынскае ўмяшанне, якія ўскладненні могуць быць пасля яго. Ёсць пэўны працэнт ускладненняў, якія сустракаюцца заўсёды, нават пры ідэальна выкананым медыцынскім ўмяшанні. Гэтая інфармаваная згода падпісваецца пацыентам і застаецца ў медыцынскай дакументацыі, - патлумачыла Алена Богдан.

Яна адзначыла, што цяпер у Міністэрстве аховы здароўя ідзе праца над загадам, які дэталізуе сутнасць інфармаванай медыцынскай згоды.

- Што і ў якой катэгорыі пацыентам неабходна будзе казаць, калі гэта медыцынскае ўмяшанне тычыцца дзіцяці, пра што і як павінны быць інфармаваныя бацькі, - патлумачыла яна.

Алена Богдан нагадала, што з 2017 года на першым і другім курсах у медыцынскім універсітэце ўвялі курсы па навыках камунікацыі паміж медработнікам і пацыентам.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках