29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі пачне падаць біткоін?

63
Калі пачне падаць біткоін?

На думку экспэрта, гэта непазбежна - пытанне толькі, да якога ўзроўню.

У чацвер, 7 снежня, біткоін прабіў чарговы максімум - 18 тысяч даляраў за адну адзінку гэтай крыптавалюты. Прычым за дзень крыпта падаражэла адразу на 5 тысяч даляраў! Ужо ў пятніцу пасля абеду за адзін біткоін сталі даваць 15,5 тысячы, і ўсё роўна гэта значна больш, чым яшчэ ў пачатку тыдня (11 тысяч даляраў).

Што будзе далей з біткоінам? Калі гэтая крыптавалюта толькі пачала свой рост, скептыкі казалі: да 10 тысяч даляраў дойдзе - і ўсё, мыльная бурбалка лопне, пачнецца падзенне. Цяпер ставяць новыя межы - 20 тысяч даляраў. Дык ці доўга будзе расці біткоін? І ці можна гэта наогул прадбачыць? Пра гэта піша kp.by.

- Людзі, якія прагназавалі нейкія межы, відавочна пралічыліся. Ні аб якіх межах казаць нельга. Калі пачнецца крах біткоіна? На жаль, і на гэта пытанне немагчыма адказаць. Усе спробы - гэта варажба на кававай гушчы. Магчыма, каму-небудзь удасца адгадаць, да якога ўзроўню вырасце біткоін, але гэта будзе выпадковасць. Цяпер лепш казаць пра іншае. На наступным тыдні ў ЗША на біржавым рынку пачнуцца таргі ф'ючэрсамі на біткоін (ф'ючэрс - гэта стандартны тэрміновы біржавы кантракт куплі-продажу базавага актыву, у нашым выпадку біткоіна, пры ўкладанні якога прадавец і пакупнік дамаўляюцца пра ўзровень кошту і тэрмін пастаўкі. - рэд). Цяпер на рынку можна гуляць выключна на росце кошту біткоіна. А вось ўгоды на паніжэнне біткоіна пакуль не праводзяцца. А з выхадам ф'ючэрсаў на біткоін на біржы абавязкова будуць ахвотныя ставіць на паніжэнне гэтай крыптавалюты.

- Калі мы гаворым пра тое, што біткоін будзе непазбежна падаць, то да якіх межаў ён можа апусціцца? Не да нуля ж.

- Гэта можа быць непрыстойна нізкае падзенне, аж да некалькіх даляраў за біткоін. З іншага боку, падзенне можа быць і сярэднім - да сабекошту майнмнга, гэта значыць, фактычна, да сабекошту электраэнэргіі на здабычу гэтай крыптавалюты. Прадказаць гэта немагчыма.

- Калі ў свеце расплачвацца за тавары і паслугі крыптавалютамі будуць больш актыўна, чым цяпер, як гэта паўплывае на кошт біткоіна? І ці паўплывае?

- Расплачвацца крыптавалютамі за тавары ці паслугі - гэта хутчэй экзотыка, чым норма. Нават нягледзячы на папулярнасць таго ж біткоіна. Больш за тое, некаторыя буйныя і вельмі паважаныя кампаніі, якія прымалі біткоін у аплату, цяпер адмаўляюцца ад гэтага. Напрыклад, Майкрасофт, або гульнявая пляцоўка Steam.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках