19 красавiка 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: У 2018 годзе мы можам пазбавіцца ад ганебнай дыктатуры

26
Андрэй Шарэнда: У 2018 годзе мы можам пазбавіцца ад ганебнай дыктатуры

Упершыню за доўгі час Беларусі ўдалося дабіцца рэальнага аб'яднання здаровых сіл апазіцыі.

Пра гэта прэс-службе БНК заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Берасці Андрэй Шарэнда, падводзячы вынікі 2017 года.

- Чым запомніўся гэты год?

- Безумоўна, для Беларусі самай значнай падзеяй сталі пратэстныя акцыі зімой-вясной 2017 года. Упершыню за многія гады на вуліцы Менска выйшлі тысячы людзей, а ў рэгіёнах маштаб пратэстаў быў беспрэцэдэнтным у найноўшай гісторыі краіны. Разам з эканамічнымі актыўна вылучаліся і палітычныя патрабаванні: «Баста!», «Сыходзь!» і «Даняў!» Гучалі шматтысячным рэхам нават у невялікіх раённых цэнтрах. Упершыню на плошчы гарадоў выйшлі людзі, якіх рэжым разглядаў як сваю апору або, прынамсі, чыю лаяльнасць ўдавалася «купляць» - пенсіянеры, хатнія гаспадыні, жыхары правінцыі. Людзі гучна выказвалі сваю думку, давалі каментары СМІ і адкрыта выказвалі пратэст дыктатарскаму рэжыму.

- А якія, на вашую думку, галоўныя вынікі гэтых пратэстаў?

- За галоўны вынік года для Беларусі ўважаю тое, што беларусы прадэманстравалі не словам, а справай, што значыць салідарнасць. Тысячы людзей адгукнуліся на заклік аб дапамозе затрыманым удзельнікам акцый і палітвязням. Менавіта салідарнасць прывяла тысячы людзей на пошукі зніклага ў Белавежскай Пушчы хлопчыка і дапамагла блізкім забітага ў Печах жаўнера раскрыць злачынства «дзедаўшчыны» ў беларускім войску і падняць гэтую праблему на нацыянальны ўзровень. Акцыі пратэсту выявілі дзясяткі новых лідараў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Усе яны годныя людзі, здольныя павесці за сабой у патрэбны момант. Многія з іх уступілі ў шэрагі БНК. Такім чынам БНК стаў цэнтрам прыцягнення патрыётаў, гатовых да рэальных і смелым дзеянняў і аб'яднаў усе здаровыя сілы апазіцыі.

Я цвёрда пераканаўся ў правільнасці абранага шляху, і, нягледзячы на ціск на мяне і маю сям'ю, прадоўжу барацьбу за свабодную і дэмакратычную Беларусь.

- А што наконт далейшых планаў?

- БНК павінен прадаўжаць ціск на рэжым Лукашэнкі праз вулічныя акцыі пратэсту. Нашая мэта - змена ўлады ў Беларусі шляхам свабодных і дэмакратычных выбараў, гэтую ідэю трэба ўсяляк прапагандаваць як унутры Беларусі, так і на міжнародным узроўні.

- Чаго б вы пажадалі беларусам у 2018 годзе?

- Свабоды. Год стагоддзя аднаўлення нашай незалежнасці можа стаць годам пазбаўлення ад ганебнай дыктатуры і вяртання ў сям'ю цывілізаваных народаў. Давайце разам паспрабуем дамагчыся гэтага. Веру, што ў нас усё атрымаецца.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках