25 красавiка 2024, Чацвер, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлю могуць упасці невядомыя астэроіды

На Зямлю могуць упасці невядомыя астэроіды

Нас усё яшчэ могуць чакаць «сюрпрызы» ў выглядзе Чалябінскага або Тунгускага метэарыту.

Навукоўцы з шкадаваннем прызнаюць, што яны ўсё яшчэ не здольныя з імавернасцю на 100% прадказаць падзенне таго ці іншага метэарыта на Зямлю, піша Хроника.инфо.

Нас усё яшчэ могуць чакаць "сюрпрызы" ў выглядзе Чалябінскага або Тунгускага метэарыта, упэўнены прафесар Алан Фітцсыманс з Даследчага цэнтра астрафізікі пры ўніверсітэце Квінз у Паўночнай Ірландыі.

"На сёння гэта воля выпадку, проста заўтра можа здарыцца адзін удар, а можа здарыцца адзін і ў Міжнародны дзень астэроіда, што выглядала б крыху іранічна", - пажартаваў экспэрт.

Паводле ягоных слоў, адным з галоўных довадаў ягонай тэорыі з'яўляецца Чаалябінскі метэарыт, падзенне якога стала абсалютнай нечаканасцю як для астраномаў, так і для жыхароў Урала.

Акрамя таго, зусім нядаўна (9 лістапада) астэроід 2017 VL2, памеры якога могуць дасягаць ад 16 да 32 метраў у дыяметры, ледзьве не закрануў нашую планету, пралятаючы на адлегласці 117 тысяч кіламетраў. Аднак пра існаванне гэтага астэроіда навукоўцы даведаліся толькі на наступны дзень. Калі б 2017 VL2 сутыкнуўся з Зямлёй, мог бы загінуць цэлы горад.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках