23 красавiка 2024, aўторак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ мяняе графік руху цягнікоў

1
БЧ мяняе графік руху цягнікоў

Новы расклад уводзіцца з 00.00 гадзін 10 снежня.

Дзейнічаць ён будзе цягам года.

У міжнародны графік руху цягнікоў на 2017/2018 год прадугледжаны наступныя змены.

Рэгулярнае транспартнае злучэнне паміж Менскам і Вільняй з 10 снежня будзе забяспечвацца электрацягнікамі як фармаванымі Беларускай чыгункай, так і фармаванныя Літоўскай чыгункай. Без змены часу знаходжання ў дарозе (2 гадзіны 30 хвілін) памежныя і мытныя кантролі з цягнікамі № 805/806 і № 804/807 у злучэнні Менск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.

Супольна з Польскай чыгунка арганізавана штодзённае перасадачнага злучэнне Менск-Берасце-Варшава, якое звяжа сталіцы дзвюх суседніх дзяржаў - Беларусі і Польшчы. Расклад новых цягнікоў №127/128 Берасце-Варшава-Берасце і №728/727 Берасце-Менск-Берасце ўзгоднена паводле часу для перасадкі пасажыраў на станцыі Берасце-Цэнтральнае пры руху ў абодва кірункі. Памежныя і мытныя аперацыі ў цягніку Польскіх чыгунак будуць праводзіцца на станцыі Берасце-Цэнтральнае, пры гэтым пасажырам трэба перайсці з цягніка ў цягнік, якія знаходзяцца на суседніх рэйках ля адной платформы.

З улікам попыту на перавозкі ў летні перыяд 2018 года прадугледжаны цягнік №451/452 Менск-Варна. Перыядычнасць гэтага цягніка павялічаная з 8 да 16 рэйсаў.

З Менска цягнік будзе адпраўляцца 10, 15, 22, 27 чэрвеня, 04, 09, 16, 21, 28 ліпеня, 02, 09, 14, 21, 26 жніўня, 02,07 верасня, у зваротным кірунку з Варны цягнік будзе адпраўляцца 12, 17, 24, 29 чэрвеня, 06, 11, 18, 23, 30 ліпеня, 04, 11, 16, 23, 28 жніўня і 04, 09 верасня.

У летні перыяд штодня будзе ездзіць цягнік №94/93 Менск-Адэса, а таксама прадугледжана штодзённае злучэнне паміж Менскам і Херсонам, Менскам і Бярдзянскам за кошт арганізацыі бесперасадачных вагонаў.

Для ўстанаўлення рэгулярнага круглагадовага чыгуначнага злучэння паміж Менскам і Кішынёвам арганізаванае курсаванне бесперасадачных вагонаў фармавання Беларускай чыгункі.

У рэгіянальным паведамленні прадугледжваецца пашырэнне маршрутнай сеткі цягнікоў бізнэс-класа за кошт уводу ў абарачэнне цягнікоў Менск-Полацк-Менск і Менск-Ліда-Менск.

Таксама аптымізаваная схема абслугоўвання адцінкаў Менск-Маладзечна-Гудагай за кошт падаўжэння маршрутаў электрацягнікоў Менск-Маладзечна да Гудагая і станцый адцінку Маладзечна-Гудагай. Пасажыры, якія едуць у гэтым кірунку, змогуць штодня ажыццяўляць свае паездкі без перасадкі на станцыі Маладзечна.

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў можна азнаёміцца ў чыгуначных касах, праз тэлефоны даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках