24 красавiка 2024, Серада, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Расея вызначаць кошт газу не раней за красавік

3
Беларусь і Расея вызначаць кошт газу не раней за красавік

Віцэ-прэм'ер РФ сумняваецца, што кошт газу для Беларусі вызначыцца ў студзені.

Беларусь і Расея могуць вызначыць формулу ўтварэння кошту расейскага газу для Менска на 2020-2024 гады не раней за красавік 2018 года.

Аб гэтым 8 снежня паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Расеі Аркадзь Дварковіч.

«Я думаю, што мы адразу пасля студзеньскіх вакацый гэтых кароткіх сустрэнемся ў першай палове студзеня, паглядзім, што можна зрабіць», - адзначыў ён, паведамляе ТАСС.

Пры гэтым расейскі віцэ-прэм'ер выказаў сумнеў у тым, што бакі адразу ж змогуць прыйсці да выпрацоўкі пастановы. На ягоную думку, «красавік - больш рэалістычны тэрмін».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках