28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы на наступным тыдні наведае Украіну

1
Прэзідэнт Польшчы на наступным тыдні наведае Украіну
АНДЖЭЙ ДУДА

Асноўнай тэмай перамоваў прэзідэнтаў Польшчы і Украіны будзе палітыка бяспекі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на наступным тыдні здзейсніць візіт ва Украіну. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка польскай дзяржавы.

Адзначаецца, што візіт Анджэя Дуды адбудзецца ў сераду 13 снежня.

«Асноўнай тэмай перамоваў будзе палітыка бяспекі ў кантэксце сітуацыі на ўсходзе Украіны. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, назіральнікамі АБСЕ і прадстаўнікамі Праграмы развіцця ААН», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, падчас свайго візіту ва Украіну Анджэй Дуда ўшануе памяць забітых НКВД польскіх жаўнераў, пахаваных на Могілках ахвяр таталітарызму ў Харкаве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках