19 красавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпартаж з «эксклюзіўнага» спаборніцтва ў Бараўлянах

6
Рэпартаж з «эксклюзіўнага» спаборніцтва ў Бараўлянах

Гіганцкая лужына ў Бараўлянах стала гераіняй ролікаў.

Велізарная лужына ў пасёлку Доследны Бараўлянскага сельсавета не высыхае ўжо 12 гадоў. Дзіцячы садок (а неўзабаве і новая школа) трапілі практычна ў ізаляцыю, бо іншых пад'язных шляхоў да іх няма.

Гіганцкая лужына займае ўсю дарогу - больш за 120 квадратных метраў.

Усе гэтыя гады жыхары звярталіся да ўладаў, спрабуючы развязаць праблему, аднак беспаспяхова. Засталося толькі здымаць вясёлыя ролікі. На самадзейным канале «Бараўляны ТВ» жыхары пасёлка спаборнічаюць, кідаючы ў лужыну каменьчыкі і распавядаюць пра асаблівасці язды па воднай роўнядзі.

Сваё відэа аўтары даслалі і ў рэдакцыю Charter97.org.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках