24 красавiка 2024, Серада, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Незалежныя журналісты паказваюць рэальнасць, якой не ўбачыш у дзяржаўных СМІ»

1
«Незалежныя журналісты паказваюць рэальнасць, якой не ўбачыш у дзяржаўных СМІ»
ВІКТАР РУБЦОЎ

Вядомы блогер і актывіст Віктар Рубцоў звярнуўся ў ААН.

Відэаблогер і грамадскі актывіст з Гомеля Віктар Рубцоў, які адбыў 5 дзён арышту за акцыю салідарнасці з журналістам, падаў скаргу ў Камітэт ААН у правах чалавека. На міжнародным узроўні экс-арыштант заявіў аб парушэнні права на свабоду мірнага сходу і выказвання меркавання. Цяпер беларускаму ўраду давядзецца шукаць адказ на пытанне, чаму за салідарнасць з іншымі ўлада пераследуе грамадзян арыштамі, паведамляе gomelspring.org.

Удзельнік флэшмоба ў падтрымку незалежнай журналісткі Ларысы Шчыраковай успамінае, як тая здымала сюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі і кажа, яму вельмі непрыемна, калі аніводзін жыхар не прыйшоў падтрымаць Ларысу ў судзе, калі за зняты матэрыял яе пачалі пераследаваць у адміністрацыйным парадку.

«Гэта мая грамадзянская пазіцыя. Незалежныя журналісты паказваюць рэальнасць, якой не ўбачыш на тэлевізіі, не пачуеш па радыё і не прачытаеш у афіцыйных газетах. Каля будынку суду мы правялі акцыю салідарнасці з журналісткай, у мяне на шыі вісеў плакат «Я нячэсных блогер», за што ўлада адмерала мне 5 дзён арышту», - абураецца Рубцоў.

Юрыст Леанід Судаленка, які абараняе правы чалавека, кажа, што паводле такіх катэгорый спраў, як у Віктара Рубцова, у краіне абароны проста няма.

«Суддзя ў найлепшым выпадку ўспомніць, што наша краіна падпісала Міжнародны акт аб грамадзянскіх і палітычных правах, на гэтым узровень ягонай кампетэнцыі ў пытаннях правоў чалавека заканчваецца. Беларускае правасуддзе не гатовае да ацэнкі самой сутнасці правоў чалавека і да аналізу прапарцыйнасці іх абмежаванняў», - заявіў праваабаронца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках