23 красавiка 2024, aўторак, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне скасавалі ўсе падаткі на імпарт электрамабіляў

18
Ва Украіне скасавалі ўсе падаткі на імпарт электрамабіляў

Электрамабілі вызвалілі ад ПДВ і акцызу да 2019 года.

Вярхоўная Рада Украіны зрабіла падарунак аўтамабілістам і прагаласавала за скасаванне ПДВ і акцызнага падатку пры імпарце электрамабіляў у краіну да 2019 года. Улічваючы, што ўвазную мыту скасавалі яшчэ з 1 студзеня 2017 года, імпарт аўто з электрычнымі рухавікамі цяпер наогул не будзе абкладацца ніякімі падаткамі. Але акрамя таго, дэпутаты прастымулявалі і рынак электратаксовак і арэнды электрааўта, піша autonews.ua.

Першапачаткова папраўка, якую ўнеслі ў праект Закона «Пра ўнясенне змен да Падатковага кодэксу Украіны што да забеспячэння збалансаванасці бюджэту ў 2018 годзе» (№6776-д) прадугледжвала вызваленне ад ПДВ і акцызу электрамабіляў да 2022 года, гэта значыць, на 5 гадоў. Але, затым дэпутаты вызначылі, што лепш будзе прыняць асобны закон аб электрамабілях, а не ўносіць гэтыя нормы ў гадавы закон збалансавання бюджэту 2018. Таму папраўкі ўжылі на тэрмін дзеяння 1 год, то бок, да 2019 года.

Такім чынам, за што ж прагаласавалі ўчора ў Вярхоўнай Радзе.

- Вызваленне ад ПДВ пры імпарце электрамабіляў таварнай групы 8703 90 10 10 згодна УКТ ЗЕД.

- Вызваленне ад акцызнага збору пры імпарце электрамабіляў таварнай групы 8703 90 10 10 згодна УКТ ЗЕД.

- Вызваленне ад ПДВ аперацый у наданні паслуг перавозкі пасажыраў на таксоўках, калі яны выкарыстоўваюць выключна абсталяваныя электрарухавікамі транспартныя сродкі.

- Вызваленне ад ПДВ паслуг у арэндзе, лізінгу, пракаце транспартных сродкаў, абсталяваных электрарухавікамі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках